В Докшицах прошел благотворительный новогодний утренник


img_4947

Зраніцы ў чацвер на сустрэчу з Дзедам Марозам і іншымі казачнымі героямі спяшаліся хлопчыкі і дзяўчынкі з абмежаванымі магчымасцямі. На пачатку тэатралізаванага ранішніка да іх з прывітальным словам звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч, якая зазначыла, што Новы год – гэта свята, якое аб’ядноўвае і дарослых, і дзяцей у чаканні цудаў і здзяйснення самых запаветных жаданняў. Валянціна Юр’еўна пажадала прысутным здароўя, цярпення, шчасця, удасканальвання сваіх творчых здольнасцей, сяброўства і добрага настрою.
Дзед Мароз і Снягурка нагадалі, што напярэдадні навагодніх святаў у раёне адбыўся дабрачынны канцэрт “БЛАГО дарить”, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы Докшыччыны. Сродкі, атрыманыя ад яго, было вырашана перадаць дзіцячым установам. Намеснік старшыні райвыканкама ўручыла сертыфікаты на суму 300 рублёў на набыццё развіццёвых гульняў і наглядных дапаможнікаў Крулеўшчынскай СШ, а таксама магнітнай дошкі і аўдыякнігі — у Раённую дзіцячую бібліятэку.
Пасля афіцыйнай часткі ўсім прысутным прапанавалі прагледзець цудоўны мюзікл “Кніга казак” у пастаноўцы вучняў і настаўнікаў Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалоўскага. Але гэтым свята не скончылася. Працяг навагодняй казкі з цудамі, вясёлымі конкурсамі і падарункамі адбыўся ля ёлкі, дзе ўсіх чакала прыемная сустрэча з сімвалам надыходзячага года – пеўнем. Разам з ім удзельнікі мерапрыемства вадзілі карагод, спявалі і весяліліся. Не прамінула завітаць на навагодні ранішнік і ліхадзейка Баба Яга, якая пачаставала пеўніка марозівам, ад чаго ён прастудзіўся. Вылечыць яго змаглі агульная радасць, весялосць, дабрыня і любоў. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза.

 

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *