Зачем зимой в 20-ти градусный мороз на стадион в Докшицах вызвали спасателей?

img_7636Нарэшце з палёгкай уздыхнулі аматары зімовых відаў спорту: студзень усё ж такі засыпаў сцежкі і дарожкі снегам і пачаў замарожваць рачулкі і сажалкі. У сацыяльных сетках час ад часу пачалі з’яўляцца пытанні наконт пракату патрэбнага спортінвентару. На мінулым тыдні на гарадскім стадыёне ФСК “Ураджай” з дапамогай РАНС падрыхтавалі каток. У выхадныя некаторыя ахвотнікі “паганяць з ветрыкам” набылі канькі і лыжы ў пунктах пракату спартыўнага інвентару, якія працуюць па вул. Школьнай: адзін – у ФСК “Ураджай” (будынак былой вячэрняй школы), другі – у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, што знаходзіцца побач з фізкультурна-спартыўным клубам.

Камплект лыж у ДзЮСШ на 1 гадзіну дарослым каштуе 2 рублі, дзецям – 1 рубель. Да таго ж арганізатары пракату прапануюць скарыстацца і паслугай выхаднога дня: гэта значыць, узяць патрэбны спортінвентар з пятніцы вечара да раніцы панядзелка. Кошт такой прапановы для дарослых – 12 рублёў, для дзяцей – 6 рублёў. За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефонах: 2-16-97 і 2-29-64. У будні пункт працуе з 8 да 17 гадзін, у выхадныя – з 10 да 15 гадзін.

foto2410

У нядзелю докшыцкія хлапчукі з задавальненнем гулялі на гарадскім катку ў хакей.

У ФСК “Ураджай” кошт лыж на гадзіну для дарослых каштуе 3 рублі, для дзяцей – 1,50 рубля. Паслуга выхаднога дня абыдзецца ў 18 рублёў (9 рублёў). За гадзіну пракату канькоў трэба будзе заплаціць 2,50 рубля дарослым, 2 рублі – дзецям. На выхадныя “жалезныя коні” абыдуцца ў 15 (12) рублёў. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-51-72. У буднія дні пункт пракату чакае наведвальнікаў з 8 да 20 гадзін, у выхадныя – з 11 да 18 гадзін, з 13 да 14 гадзін – абедзенны перапынак.

Дарэчы, у гадзіну пракату не ўлічваецца час на дарогу, каб дайсці да катка ці лыжні. Для атрыманне рэчаў у пракаце не забудзьцеся ўзяць з сабой дакумент, які сведчыць асобу.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *