Лучшего старшего вожатого выбрали в Докшицком районе

bez-imeni-3Першы дзень вясны стаў сапраўдным святам няўрымслівых, энергічных і сапраўдных дарослых лідараў – старшых піянерскіх важатых, якія прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Суперважаты”.   

Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: “Адкрыццё года” і “Вопыт і майстэрства”. Кожны канскурсант рыхтаваў сваё партфоліа “Кейс важатага”, а таксама сцэнарныя матэрыялы і творчыя праекты з вопыту работы.

Сваё педагагічнае крэда, жыццёвыя і прафесійныя прыярытэты старшыя піянерскія важатыя творча прадставілі ў конкурсе “Самапрэзентацыя”. Маладым запалам і пазітывам усіх прысутных захапілі Алена Харытонава і Марыя Плюта. Вопыт, упэўненасць, арыгінальны падыход вельмі цікава і змястоўна дапамаглі прадста­віць свае візітныя карткі Ірыне Карчэўскай, Алене Раманенка і Маі Ючкавіч.

Дзякуючы ведам з вобласці педагогікі, псіхалогіі і ўласнага вопыту работы ўсе канкурсанты паспяхова справіліся з рашэннем прапанаванай педагагічнай сітуацыі ў конкурсе “Савет важатых”. У відэароліках сацыяльнай рэкламы “Маё прызванне – запаль­ваць сэрцы” ўвага была засяроджана на знач­насці і павышэнні грамадскага статусу піянерскага важатага.
Вялікую цікавасць выклікаў конкурс “Мода асаблівага назначэння”, у якім не толькі дэманстравалі ўласныя мадэлі сучаснага адзення для важатага, але і абаранялі іх. Арыгінальнасцю і нестандартным падыходам у выкарыстанні элементаў піянерскай сімволікі ў якасці аксесуараў вылучаўся касцюм Марыі Плюта. А Мая Ючкавіч падрыхтавала нават цэлы камплект адзення, разлічаны на ўсе выпадкі актыўнага піянерскага жыцця.

Удзельнікі конкурсу “Кліч піянераў” прадстаўлялі эпоху дзейнасці піянерскай арганізацыі 1940-50-ых гадоў. Тут цікавым атрымалася выступленне агітбрыгады Глінскай СШ: для падтрымкі старшага важатага з піянерскім запалам выйшлі на сцэну калегі-настаўнікі.

Конкурс “Суперважаты” вызначыў сапраўдных лідараў і кіраўнікоў піянерскага руху. У намінацыі “Адкрыццё года” перамагла педагог-арганізатар, старшы важаты піянерскай дружыны імя І.П. Курэц Парплішчанскай СШ (на здымку) Алена Харытонава, на другім месцы – педагог-арганізатар, старшы важаты піянерскай дружыны імя А. Ніканавай Глінскай СШ Марыя Плюта. У намінацыі “Вопыт і майстэрства” першае месца заслужана атрымала педагог-арганізатар, старшы важаты піянерскай дружыны імя С.С. Манковіча Бягомльскай СШ Алена Раманенка. Прызёрамі гэтай намінацыі таксама сталі: педагог-арганізатар, старшы важаты піянерскай дружыны імя А. Матросава Крулеўшчынскай СШ Ірына Карчэўская (2 месца) і педагог-арганізатар, старшы важаты піянерскай дружыны імя А. Кашавога Сітцаўскай СШ Мая Ючкавіч (3 месца).

Г. КАРАЛЬКОВА,
метадыст ДУДА “Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей
і моладзі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *