Единственная женщина-руководитель сельхозпредприятия отлично работает в Докшицком районе

img_2415Год таму дырэктар ААТ “Замастачанскае” Канул Чувакова ў складзе дэлегацыі Віцебшчыны была на ўрачыстым прыёме ў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Прыём быў прымеркаваны да Міжнароднага дня сельскіх жанчын, і прыняць у ім удзел міністр запрасіў самых яркіх і значных працаўніц АПК краіны.

На сёлетнім галоўным свяце хлебаробаў вобласці за асабісты ўклад у правядзенне ўсіх тэхналагічных цыклаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў якасці заахвочвальнай прэміі Канул Фармаілаўна атрымала для сваёй гаспадаркі трактар “Беларус-82.1”.

Пра тое, як удалося дасягнуць падобных вяршынь у параўнальна маладым узросце, жанчына з экзатычным для беларускага вуха імем распавяла, калі адказала на 12 традыцыйных пытанняў ад “Родных вытокаў”.
Падрабязней пра гэта чытайце ў Докшыцкай раённай газеце ”Родныя вытокі” ў нумары за суботу, 18 лістапада, у артыкуле «Калі жанчына — кіраўнік».

Набыць поўную версію свежага нумара газеты «Родныя вытокі» з рэкламай у PDF-фармаце можна на сайце http://belkiosk.by/

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *