Школьники из Докшицкого района посетили центр безопасности в Витебске

bez-imeni-1Пракуратура раёна сумесна с раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях арганізавалі для пачаткоўцаў СШ № 1 экскурсійную паездку ў Віцебск. У час восеньскіх вакацый дзеці пабывалі ў спецыяльным цэнтры бяспекі абласнога ўпраўлення МНС. Маленькія наведвальнікі акунуліся ў “рэальныя надзвычайныя сітуацыі”, якія могуць адбыцца дома, на вуліцы, вучыліся асноўным спосабам абароны, прыёмам аказання першай медыцынскай дапамогі.

Ярка аформленае памяшканне цэнтра абсталявана з выкарыстаннем высокатэхналагічных адукацыйных трэнажораў-сімулятараў, якія дазваляюць стварыць штучную маланку, імітаваць пажар з вялікім задымленнем. Перад наведвальнікамі былі змадэляваны сітуацыі аказання дапамогі, калі чалавек праваліўся пад лёд і калі яго ўдарыла токам.

У адной з залаў цэнтра бяспекі ёсць спецыяльны квэст-пакой, дзе па просьбе выратавальнікаў дзеці спрабавалі, адказваючы на пытанні, прадухіліць альбо ліквідаваць надзвычайную сітуацыю. З гэтай задачай докшыцкія школьнікі справіліся выдатна.

Пасля экскурсіі школьнікі пабывалі на выставе ваеннай тэхнікі, а таксама на мемарыяльным комплексе, які з’яўляецца галоўным упрыгожаннем плошчы Перамогі ў Віцебску.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *