В Бегомльском лесхозе приступили к промышленной заготовке березового сока

img_8182Усе восем лясніцтваў Бягомльскага лясгаса прыступілі днямі да прамысловай нарыхтоўкі бярозавага соку – напітку не толькі смачнага, але і вельмі карыснага для здароўя. Сёлета яго плануецца нарыхтаваць 600 тон, што на дзве тоны больш, чым леташняй вясной. Пастаўляецца бярозавік на перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі.
Як паведаміў майстар Андрэй Стралкоўскі (на здымку), у Докшыцкім лясніцтве для нарыхтоўчых мэт адведзены патрэбны ўчастак, на якім адначасова да бяроз ладкуюцца сорак ёмістасцей.
– Напаўняюцца яны, канечне, па-рознаму, – гаворыць Андрэй, – была адна бяроза, ад якой за 12 гадзін атрымлівалі па 50 літраў соку, часцей, канечне, трэба разлічваць на палову гэтай колькасці, а то і менш.
Летась лясніцтва нарыхтавала 113 тон соку. Сёлета літаральна за два дні ўжо ёсць першыя 750 кілаграмаў. Перыяд нарыхтоўкі невялікі і залежыць ад надвор’я. Бярозы лепш “плачуць” халоднай, зацяжной вясной, а цяпло “слёзы” хутка высушвае. Таму трэба прыспешваць, каб было чым прагнаць смагу летам. Дарэчы, бярозавы сок у лясніцтвах лясгаса можа набыць кожны ахвотны. Літр гэтай смакаты каштуе з улікам падатку на дабаўленую вартасць 18 капеек. Бітон соку абыходзіцца дзесьці каля шасці рублёў.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *