Непреодолимый барьер ставит вирусам на Докшицком хлебозаводе инженер-радиолог-микробиолог Ирина Малашонок


bez-imeni-1Докшыцкія хлебапёкі здавён славіліся сваім асартыментам і майстэрствам. У канцы 60-ых, калі прадпрыемства далучылі да ПА “Віцебскхлебпрам”, у яго асартыменце быў толькі фармавы хлеб і некаторыя хлебабулачныя вырабы. Зараз завод выпускае больш за 40 найменняў прадукцыі, якая вызначаецца выдатнымі смакавымі якасцямі і карыстаецца папулярнасцю нават у сталіцы. Завод аснашчаны сучасным абсталяваннем, працуе па заяўках, якія дае гандаль, таму на паліцах у магазінах нашага раёна заўжды свежы і духмяны хлеб, кандытарскія вырабы. Работнікі прадпрыемства  цешаць землякоў навінкамі: асартымент выпускаемай прадукцыі пастаянна абнаўляецца.

Поспех у любой справе, як вядома, залежыць найперш ад чалавечага фактару. У гэтым упэўнены і дырэктар хлебазавода Аляксей Байкоў, які адзначае, што ў калектыве няма выпадковых людзей: кожны работнік добрасумленна, адказна, а дзе патрэбна, і творча адносіцца да справы. Сярод такіх – інжынер-радыёлаг-мікрабіёлаг Ірына Малашонак (на здымку). Назва прафесіі гучыць значна, самавіта і таямніча. Каб даведацца, што за ёй хаваецца і якія абавязкі выконвае той, хто яе набыў, і сустрэліся з Ірынай Генадзеўнай.
– У свой час я закончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут і адпрацоўваць набытыя веды прыехала ў Бягомль. Праз год, у 1995-ым, прыйшла на хлебазавод у Докшыцы і з тае пары новых запісаў у працоўнай кніжцы не маю, – распавядае суразмоўца. – Хутка ўжо чвэрць стагоддзя будзе маёй дзейнасці на прадпрыемстве, якое ўсёй душой люблю.
Кабінетаў у інжынера, што “па сумяшчальніцтве” яшчэ і прыгожая, абаяльная і прыязная жанчына, некалькі. Адзін з іх – пост радыяцыйнага кантролю: Ірына Генадзеўна што­дзённа займаецца праверкай сыравіны і ўсёй прадукцыі, на радыяцыю, у асноўным, на ўтрыманне цэзію. Працоўны ж дзень яна пачынае як мікрабіёлаг, у цэхах, з узяцця проб кандытарскай прадукцыі для праверкі на кішачную палачку і стафілакок, а таксама хлеба і хлебабулачных вырабаў – на бульбяную хваробу. Ірына Генадзеўна адзначае, што за ўсе гады з апошняй не давялося сутыкнуцца ні разу, а выпадкі знаходжання той жа кішачнай палачкі настолькі рэдкія, што іх можна пералічыць па пальцах. У гэтым, вядома, заслуга работнікаў цэха, якія строга захоўваюць санітарныя нормы і выконваюць усе тэхналагічныя патрабаванні.
Ірына Малашонак за шматгадовую добрасумленную працу мае шэраг грамат і падзяк прафкама прадпрыемства. Але, як заўважае старшыня прафсаюзнага камітэта Наталля Онухава, яна вызначаецца не толькі сваёй кампетэнтнасцю, адказнасцю, дысцыплінаванасцю, але яшчэ і актыўным удзелам у грамадскім жыцці хлебазавода. На раённых спаборніцтвах санітарных звенняў яна неаднаразова атрымлівала дыпломы як лепшая сандружынніца. У конкурсе “Таленты Докшыччыны” выступае як у ролі вядучай, так і чытальніцы. Патрэбна паехаць на турыстычны злёт у складзе каманды – з задавальненнем. Вельмі запатрабаваны на прадпрыемстве яе здольнасці да малявання, лепкі з салёнага цеста. А яшчэ яна з’яўляецца там добраахвотным майстрам па азеляненні – калегі і жартам, і ўсур’ёз сцвярджаюць, што жанчына “загубіла” ў сабе выдатнага агранома. Увогуле, яна з той катэгорыі людзей, кола інтарэсаў якіх вельмі шырокае, а ўменне арганізаваць свой дзень, каб усюды паспяваць, выключнае. Ірына Генадзеўна як сапраўдная вяскоўка – нарадзілася і вырасла ў Таргунах – не можа без падсобнай гаспадаркі, без усялякай жыўнасці на двары, без кветак і саду. І пры такім насычаным тэмпе жыцця знаходзіць хвілінку для добрай кнігі і яшчэ аднаго захаплення – вязання.
– Не памылілася з выбарам: у мяне цудоўнае месца работы, – гаворыць інжынер-радыёлаг-мікрабіёлаг Ірына Малашонак. – Нездарма і сын Ігар таксама прыйшоў працаваць на хлебазавод. Так што ўжо можна гаварыць пра зараджэнне працоўнай дынастыі.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Комментарии:

Один комментарий для “Непреодолимый барьер ставит вирусам на Докшицком хлебозаводе инженер-радиолог-микробиолог Ирина Малашонок

  • 25.08.2018 в 6:42 пп
    Permalink

    Побольше бы таких работников на всех предприятиях.

    Здоровья вам, благополучия, успехов на вашем тяжёлом, но благородном поприще!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *