Приглашаем на празднование Дня Независимости Республики Беларусь в Докшицком районе

imageСвяточныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь распачнуцца ў аўторак, у 9 гадзін, святочнай радыётрансляцыяй.
У 10 гадзін 15 хвілін адбудзецца ўскладанне кветак да помнікаў воінам 277-й стралковай дывізіі, У.І. Леніну, “Ахвярам фашызму”, воінам-інтэрнацыяналістам і воінам, якія загінулі ў мірны час, да брацкай магілы ваеннапалонных. Ускладанне пройдзе таксама на мемарыяльным комплексе “Праклён фашызму” ў Шунеўцы. У 10 гадзін 45 хвілін яно прадоўжыцца на плошчы імя Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога.
У 11 гадзін распачнецца святочны канцэрт “Квітней, Докшыцкі край”, які адбудзецца ў ККЗ «Іскра».
У гэты ж час у парку “Заазёрны” пачне праца­ваць дзіцячы гульнявы комплекс, а спартыўныя, гандлёвыя пляцоўкі пачнуць дзейнічаць у 19 гадзін.
У 21 гадзіну запрашае вячэрняя святочная праграма ў амфітэатры на беразе возера.
У 22 гадзіны 55 хвілін – рэспубліканская акцыя “Спяём гімн разам”.
У 23 гадзіны – святочны феерверк. Пасля яго дыскатэка, якая працягнецца да 2 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *