Фрилансер — профессия 21 века

frilanserУ наступным годзе знакамітаму раману Вальтэра Скота “Айвенга” споўніцца дзвесце гадоў, як і слову фрыланс. Яно ўпершыню было занатавана ў гэтым творы і ў літаральным перакладзе гучала як “вольная дзіда”. Зараз фрылансерамі сябе называюць тыя, хто працуе не выходзячы з дому, так бы мовіць, выдалена. У асноўным, дызайнеры, праграмісты, журналісты і перакладчыкі.

Глабальны рынак фрылансу апошнім часам развіваецца хуткімі тэмпамі. У ЗША індывідуальныя прадпрымальнікі складаюць больш за трэць працоўнай сілы. У Індыі 15 мільёнаў спецыялістаў з’яўляюцца фрылансерамі.
Паводле справаздачы Payoneer “Даследаванне прыбытку фрылансераў — 2018” сярэдняя стаўка па 170 краінах складае 19 долараў за гадзіну. Было апытана звыш 21 тысячы спецыялістаў. Больш за 57 працэнтаў “вольных работнікаў” бяруць менш за 15 долараў за гадзіну. У той жа час расцэнкі 14 працэнтаў фрылансераў перавышаюць 30 долараў.
Трэба адзначыць, што попыт у галіне фрыланс-паслуг у сусвеце паступова ўзрастае, пры гэтым павялічваецца і канкурэнцыя.
Тонкасці фрыланс-бізнесу
Спецыялісты падатковай інспекцыі Беларусі паведамляюць, што станоўчы вынік дзейнасці фрылансера заключаецца ў афармленні легальных стасункаў паміж выканаўцам работы і суіскальнікам. Калі фізічная асоба аказвае паслугі індывідуальнаму прадпрымальніку або арганізацыі, складаецца дагавор, згодна з якім падатак будзе складаць 13 працэнтаў ад агульнага даходу работніка. Аднак, згодна з Указам №337 Прэзідэнта РБ, можна займацца асобнымі відамі дзейнасці, загадзя звярнуўшыся ў падатковы орган з апавяшчэннем і заплаціўшы адзіны падатак, устаноўлены ПК РБ.
Другім падводным каменем гэтай дзейнасці з’яўляецца сацыяльная неабароненасць: у такой дзейнасці адсутнічаюць бальнічныя і пенсійнае забеспячэнне. Шэраг гэтых складанасцей можна вырашыць, калі адкрыць ІП, але для гэтага кроку спатрэбіцца падцягнуць юрыдычную і фінансавую адукаванасць.
* * *
— Фрыланс — бізнес маладых: больш за 50 працэнтаў апытаных маладзейшыя за трыццаць гадоў. Фрылансеры ж старэйшага ўзросту зарабляюць больш за маладых канкурэнтаў.
— Фрылансеры вучоных ступеняў зарабляюць больш, чым тыя, хто мае толькі сярэднюю адукацыю ці ступень бакалаўра.
— Амаль палова фрылансераў працуе ў сярэднім 30-50 гадзін у тыдзень.
— Больш гадзін працуюць спецыялісты ў галіне фінансавых паслуг, кіравання і кадраў.
— Самыя высокія стаўкі ў спецыялістаў юрыдычнай сферы – 28 долараў за гадзіну.
— Самы высокі ўзровень прафесійнай задаволенасці ў спецыялістаў, якія працуюць у галіне праграмавання.
— Амаль тры чвэрці фрылансераў знаходзяць заказы праз анлайн-пляцоўкі.
— Самай папулярнай сацыяльнай сеткай для рэкламы фрыланс-паслуг з’яўляецца Facebook.
Па матэрыялах друку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *