В среду в Докшицах состоялась первая отчетно-выборная конференция районного объединения профсоюзов.

Іван Вазміцель уручае юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” Валянціне Рандарэвіч.

Іван Вазміцель уручае юбілейны медаль “115 гадоў
прафсаюзнаму руху Беларусі” Валянціне Рандарэвіч.

У сераду адбылася першая справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў. Вынікі работы за пяць гадоў, а менавіта ў 2015 го­дзе было створана раённае аб’яднанне, падвяла яго старшыня Ядвіга Шульгат. 

Яна адзначыла, што на сённяшні дзень суполка прафсаюзаў каардынуе дзейнасць 89 пярвічных і чатырох галіновых арганізацый. Гэта больш за сем тысяч чалавек, якія могуць разлічваць на абарону сваіх працоўных інтарэсаў. Для рэалізацыі мэт прафсаюзнага руху ўдасканальваюцца формы сацыяльнага партнёрства, падпісана трохбаковае пагадненне паміж прафсаюзамі, наймальнікамі і ўладай, умацавана калектыўна-дагаворнае рэгуляванне працоўных пытанняў, вялікая ўвага надаецца маніторынгу аховы працы.
На сур’ёзнай законатворчай дзейнасці ФПБ засяро­дзіў увагу старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель, які прыняў удзел у канферэнцыі. Ён падкрэсліў, што ні адзін нарматыўны акт, які датычыцца працоўных адносінаў, не праходзіць без узгаднення з федэрацыяй. Напрыклад, у гэтым годзе такім чынам было ўнесена 40 паправак у Працоўны кодэкс. На самым пільным кантролі ў прафсаюзаў павінны быць бяспечныя ўмовы працы, пытанні прававой дысцыпліны, здароўе членаў калектываў.
— За пяць гадоў дзейнасці аб’яднанне прафсаюзаў справілася са сваёй асноўнай задачай па згуртаванні калектываў у вырашэнні працоўных, бытавых і асабістых пытанняў, – адзначыла ў сваім выступленні на канферэнцыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. – Вялікая роля ў гэтым належыць менавіта лідару раённага прафсаюзнага аб’яднання – Ядвізе Шульгат. Дзякуючы яе актыўнай дзейнасці ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца ў раёне, сталі шматлікімі. Асабліва хочацца адзначыць неабыякавую і актыўную сумесную работу прафсаюза з раённым аб’яднаннем Савета ветэранаў, раённай арганізацыяй “Белая Русь”, раённым камітэтам “БРСМ” і іншымі грамадскімі арганізацыямі.
Старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў на наступную пяцігодку зноў аднагалосна абрана Ядвіга Шульгат. За плённую добрасумленную, актыўную работу шэраг актывістаў быў адзначаны рознымі ўзнагародамі. Медалі “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” атрымалі Валянціна Рандарэвіч і Ірына Траба. Ганаровыя граматы Савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў — Алена Тумашэвіч і Яўгенія Малевіч, Падзяку абласнога аб’яднання – Ірына Андрыеўская. Завяршылася мерапрыемства канцэртам самадзейных артыстаў.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *