Настя Наумчик из Докшиц стала победителем республиканского конкурса «Живая классика»

Юнай артыстцы — вялікай будучыні!

Юнай артыстцы — вялікай будучыні!

Шасцікласніца Насця Навумчык з Докшыц у сваёй узроставай катэгорыі на рэспубліканскім конкурсе “Жывая класіка” стала лепшай чытальніцай Беларусі. 

 Як мы ўжо паведамлялі, Насця, перш чым трапіць у фінал, перамагла ў абласным туры. Ён праходзіў дыстанцыйна. У Мінск жа з розных куткоў Беларусі прыехалі 15 юных талентаў. Насця чытала ўрывак з паэмы Аркадзя Куляшова “Прыгоды цымбал”, у якім расказваецца пра тое, як жанчына-маці ахвяравала сваім жыццём дзеля выратавання чужых дзяцей.
– Нягледзячы на свой 11-гадовы ўзрост, яна здолела не толькі адчуць мацярынскі боль, гнеў, страх, зразумець вялікую ахвярнасць простай жанчыны, але і перадаць гэта слухачам. Бачыла слёзы ў вачах журы, і свае не магла стрымаць, – расказвае настаўніца тэатральнага аддзялення Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага Вераніка Місачэнка, якая працуе з чытальніцай. – Насця проста малайчына. Яна, пакуль чытала ўрывак, сыграла чатыры вобразы герояў твора, зменьваючы пры гэтым тэмбр голасу, інтанацыю, нават выраз вачэй. Канечне, мы рыхтаваліся не адзін месяц, але дзяўчынцы шмат дала прырода. Яе мама, артыстка народнага тэатра Святлана Шышла, — чатырохразовая ўладальніца Гран-пры за лепшае выкананне жаночых роляў. Так што Насці ёсць на каго быць падобнай.
Сама пераможца пры размове не пераставала дзякаваць Вераніцы Яўгенаўне за навуку разумець, пражываць прачытанае, за ўменне трымацца на сцэне, не хвалявацца перад аўдыторыяй і за многае іншае, за што звычайна дзякуюць любімым настаўнікам
удзячныя вучні.
У тым, што Насця выбрала менавіта твор Аркадзя Куляшова, ёсць заслуга загадчыцы Докшыцкай дзіцячай бібліятэкі Алены Гудзь, якая і параіла ёй гэту паэму. Вобраз выступоўцы вельмі ўдала дапоўніў сцэнічны касцюм: льняная сукенка з вышыўкай. Апранула яе Насця — і вось на сцэне стаіць беларуская сяляначка, якая бачыла жахі вайны і ніколі іх не забудзе. Касцюм прыдумала і пашыла таленавітая швачка Наталля Сіўцэвіч.
Відэатрансляцыя конкурсу “Жывая класіка” адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства. А паглядзець яе можна будзе 6 верасня, у 11 гадзін, на канале СТВ. 

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Один комментарий для “Настя Наумчик из Докшиц стала победителем республиканского конкурса «Живая классика»

  • 14.09.2020 в 11:03 пп
    Permalink

    Молодец, талантливая девочка, надо и дальше развивать свои способности. Может когда-то станет известной актрисой.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *