Сборная Докшицкого района заявила о себе

У кастрычніку зборная нашага раёна прымала ўдзел у абласной занальнай спартакіядзе сярод сельскіх жыхароў па летніх відах спорту. У нашай камандзе было больш за трыццаць спартсменаў. Уцешна, што пераважная большасць з іх – моладзь.

У асабістых заліках дакшычане заваявалі чатыры першыя месцы. У камандных – узялі прызавое месца па настольным тэнісе, два другія – па лёгкай атлетыцы і жаночым валейболе, трэція – па міні-футболе, мужчынскім валейболе і перацягванні каната. Па выніках спаборніцтваў нашай камандзе прысуджана трэцяе месца.

Кубак раёна
па шахматах

16 кастрычніка ў Докшыцкай школе № 1 адбыўся Кубак раёна па шахматах. За званне гросмайстра змагалася 15 удзельнікаў з пяці працоўных калектываў раёна. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Мужчыны гулялі на дзвюх дошках, жанчыны – на адной. Па выніках фіналу Кубак раёна па шахматах сярод мужчын заваяваў Аляксандр Садоўскі. Другое месца заняў Генадзій Шымановіч – (абодва шахматысты выступалі за ПМК-52). Трэцяе месца забраў Уладзімір Дудзін, які гуляў за РАА.

Сярод жанчын званне гросмайстра займела Вольга Шынкевіч (райгаз). Другое месца заняла Святлана Крывічаніна(РАА), трэцяе – Фаіна Шульгат (РУП ЖКГ).

У камандным заліку першае месца прысуджана камандзе раённага аддзела адукацыі, другое – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, трэцяе – райгазу. Зборная ПМК-52 таксама магла б узяць прызавое месца, каб была ў поўным саставе.

Дзюдо

На мінулым тыдні трэнер ДзЮСШ Марына Ярмаковіч вазіла сваіх выхаванак у Полацк на адкрытае першынство па барацьбе дзюдо сярод дзяўчынак спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. На гэтых спаборніцтвах дзве нашы дзюдаісткі заваявалі чэмпіёнскія тытулы і дзве занялі прызавыя месцы.

Влада Савіцкая і Лена Касцюк выйгралі па тры схваткі і занялі першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях. Прайграўшы толькі па адной сустрэчы ў фінале, другое і трэцяе месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Валя Навіцкая і Аляксандра Глазко, адпаведна. Валя, як Влада і Лена, выступала ва ўзроставай групе 2001 года нараджэння. Аляксандра крыху старэйшая за іх: 1998 года нараджэння. Усе дзяўчынкі – вучаніцы Докшыцкай школы № 2. Нават калі ўлічыць, што спаборніцтвы такога ўзроўню для спартсменак не першыя, відавочна, што да чэмпіёнства і прызёрства дзюдаісткі дабраліся параўнальна лёгка і вельмі хутка.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ (злева направа): Валя Навіцкая, Влада Савіцкая, Лена Касцюк і Аляксандра Глазко

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *