Межрайонный турнир по мини-футболу

У мінулую суботу адбыўся міжраённы турнір па міні-футболе сярод ветэранаў. Каманды з шасці раёнаў Віцебска самай лепшай спартыўнай пляцоўкай для футбольных спаборніцтваў выбралі спартыўную залу санаторыя “Лясное” КДН Рэспублікі Беларусь.

На адкрыцці турніру разам з прадстаўнікамі ўлады іншых раёнаў прысутнічалі Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама, і Сяргей Кашчэеў, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Яны звярнуліся да спартсменаў з прывітальнымі словамі, пажаданнямі поспехаў і чэснай перамогі.

Зборныя каманды Браслава, Верхнядзвінска, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Пастаў і Докшыц падзяліліся на дзве падгрупы. Спачатку вызначыліся лідары ў падгрупах, потым  – у паўфінале. Фінальны матч вызначыў пераможцаў турніру.  Першае месца заняла Пастаўская каманда, другое – Шаркаўшчынская, трэцяе месца забралі браслаўскія футбалісты. Усе пераможцы і прызёры атрымалі кубкі , медалі і граматы. Астатнія каманды атрымалі салодкія прызы – тарты ад Докшыцкага хлебазавода. Арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства вельмі ўдзячныя дырэктару гэтага прадпрыемства Аляксею Байкову за пастаянную падтрымку і спонсарскую дапамогу ў падобных турнірах, а адміністрацыі санаторыя і асабліва галоўнаму ўрачу Сяргею Табунову – за прадастаўленую магчымасць гуляць у добрай спартыўнай зале з камфортнымі ўмовамі.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: докшыцкая каманда, якую прадстаўлялі футбалісты санаторыя “Лясное”, гуляе з шаркаўчанамі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *