Шах + мат + ты = перамога
Аляксандр Ігнатавіч Гарбачоў шахматамі захапляецца вельмі даўно. На Бягомльшчыне, дзе ён жыве, яго часта называюць гросмайстрам. Менавіта ён прапанаваў правесці чарговы шахматны турнір і запрасіць на яго не толькі бягомльскіх ігракоў, але і аматараў шахмат з усяго раёна.
Ініцыятыву Аляксандра Ігнатавіча падтрымаў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Докшыцкага райвыканкама. Сабралі каманду, знайшлі спонсараў у ДП “АграБераснёўка”, дзякуючы якім закупілі прызы, і паехалі 11 снежня ў Бягомль на шахматныя спаборніцтвы. Пераможцы вызначаліся толькі ў асабістых заліках.
Сярод васьмі бягомльскіх школьнікаў большую колькасць ачкоў набраў Ілья Якубовіч, які, адпаведна, і заняў першае месца. Другое месца прысудзілі Ільі Чміркову, а трэцяе – Уладу Янкоўскаму.
З дзесяці дарослых шахматыстаў па большасці выйграных партый вылучыўся дакшычанін Генадзь Шымановіч. Другое месца заняў бягомльскі шахматыст Сцяпан Барсегян, трэцяе – забраў яшчэ адзін докшыцкі ігрок Вячаслаў Жыткавіч.
Усе прызёры і пераможцы атрымалі дыпломы і добрыя прызы.
Таццяна СТАДОЛЬНІК.