В Докшицах и в Бегомле было весело


 “Усе мы родам з дзяцінства” – так называлася канцэртная праграма, якую подрыхтавалі работнікі ГЦК і дзіцячыя творчыя калектывы горада да свята, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Калі песні і конкурсныя гульні стваралі святочную атмасферу ўсяго мерапрыемства, то шматлікія пляцоўкі, якія былі размешчаны вакол сцэны, дазвалялі кожнаму дзіцяці знайсці для сябе самыя розныя і цікавыя забавы па інтарэсах. Гэта і спартыўныя спаборніцтвы, і інтэлектуальныя віктарыны, і вясёлыя гульні, якія былі падрыхтаваны Цэнтрам дзяцей і моладзі, раённай дзіцячай бібліятэкай і спартыўным клубам “Ураджай”. Як заўсёды шматлюдна было ля надзьмутай горкі, любімай забавы нашых дзетак. Сувенір на памяць аб гэтым свяце можна было набыць у майстроў з Дома рамёстваў, а падсілкавацца ў работнікаў райста. Свята атрымалася шчырым і радасным.

Дождж, які праходзіў з зайздросным пастаянствам, не перашкодзіў дзятве, што сабралася на пляцоўцы ля Бягомльскага ГДК, весяліцца. Дзеці разам з дарослымі з задавальненнем паглядзелі канцэрт, які для іх падрыхтавалі выхаванцы Бягомльскай школы-інтэрнат і вучні Бягомльскай школы-мастацтваў. Затым па запрашэнні Каралевы, актыўна  ўключыліся ў гульнявую праграму, дзе пасябравалі  са скамарохамі, Піратам, Весялінкай і іншымі казачнымі героямі. Шмат жадаючых было пакатацца на сапраўдным коніку, запрэжаным у брычку. Гэты сюрпрыз дзецям падрыхтавалі работнікі Бягомльскага музея. Гульнявую пляцоўку са шматлікімі прыдумкамі арганізавалі бібліятэкары.

Падрыхтаваць свята работнікам Бягомльскага ГДК дапамог старшыня ААТ “Замастачанскі” М.М. Маркавец.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *