Участники Докшицкой спартакиады отпраздновали День работников физической культуры на стадионе

IMG_1706   З раніцы і да вечара не замаўкалі галасы на гарадскім стадыёне. Прахожыя з цікаўнасцю заглядвалі за расчыненыя вароты, і многія з іх заставаліся, каб паназіраць за спартыўным мерапрыемствам.    Спартакіяда да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прайшла на “ўра!” У розных відах спаборніцтва прынялі ўдзел дванаццаць каманд раёна. Арганізатары адзначалі масавасць аматараў фізкультуры. Распачаў спартакіяду загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка. Ён павіншаваў усіх са святам моцных духам і прапанаваў узняць сцяг пераможцам спартакіяды 2013 года – удзельнікам каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму.

   Агульнакамандны вынік спартакіяды:
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – аддзел адукацыі спорту і турызму;
3 месца – РВУ “Докшыцырайгаз”.
   У асабістым заліку па лёгкай атлетыцы сярод жанчын:
1 месца – Надзея Чачуковіч (каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму);
2 месца – Вераніка Барышнікава (каманда Гняздзілаўскай школы);
3 месца – Надзея Зінкевіч (каманда Крулеўшчынскай школы).
   У асабістым заліку па лёгкай атлетыцы сярод мужчын:
1 месца – Канстанцін Юхнавец (каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму);
2 месца – Сцяпан Ступак (каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
3 месца – Мікіта Гарбачоў (каманда ПМК-52).
    У агульным заліку па лёгкай атлетыцы перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму. Каманды ПМК-52 і Крулеўшчынскай школы набралі аднолькавую колькасць ачкоў.
   Гіравы спорт
У вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў пераможцам стаў Яўген Чарняўскі, які прадстаўляў каманду Гняздзілаўскай школы. Удзельнік гэтай жа каманды Юрый Баран перамог у вагавай катэгорыі да 85 кілаграмаў. Ігар Вішняк стаў першым у катэгорыі да 95 кілаграмаў. Ён прадстаўляў Бягомльскую школу-інтэрнат. У вагавай катэгорыі звыш 95 кілаграмаў пераможцам стаў удзельнік каманды райгаза Віктар Яцук.
   Перацягванне каната
1 месца – ПМК-52;
2 месца – Крулеўшчынская школа;
3 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
   Валейбол
Мужчыны
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – ПМК-52
3 месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму.
Жанчыны
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
3 месца – Крулеўшчынская школа.
   Міні-футбол
1 месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму;
2 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
3 месца – РВУ “Докшыцырайгаз”.

НА ЗДЫМКУ: Харэаграфічны калектыў з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі парадаваў усіх сваімі акрабатычнымі нумарамі ў танцы групы падтрымкі.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *