В Докшицах отпраздновали День кооперации

Пастаянная ўвага кіраўніцтва краіны да работы спажывецкай кааперацыі сведчыць пра важную ролю гэтай сферы ў забеспячэнні ўзроўню жыцця насельніцтва. Докшыцкае раённае спажыўтаварыства з’яўляецца адной з найбуйнейшых грамадска-гаспадарчых структур, якая аб’ядноўвае 5,3 тысячы пайшчыкаў, у тым ліку 617 кадравых работнікаў. У гандлі занята 428 чалавек, грамадскім харчаванні – 90, на транспарце – 50, нарыхтоўках і прамысловасці – 33 чалавекі. 

IMG_6023 IMG_5991

З нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў кааперацыі – у кінаканцэртнай зале “Іскра” адбылося ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога гучалі самыя цёплыя словы і пажаданні ў адрас работнікаў спажыўкааперацыі і ветэранаў працы. Запрашаліся на сцэну і ўшаноўваліся перадавікі спажывецкай кааперацыі раёна, называліся асобныя калектывы і работнікі, якія з’яўляюцца прыкладам у абранай прафесіі.
На свята кааперацыі завітаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук, які падкрэсліў, што наша спажыўкааперацыя займае годнае месца на фоне такіх жа структур у вобласці.
– Сёння ва ўмовах канкурэнцыі (у апошнія гады з’явіліся аптовыя сеткі) райста ўпэўнена рухаецца наперад. Каб задаволіць пакупнікоў таварамі і паслугамі, адкрываюцца новыя гандлёвыя кропкі, праводзіцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Усё зробленае дазваляе нарасціць тавараабарот, які за 6 месяцаў гэтага года склаў 898 тыс. рублёў (89,8 млрд рублёў). Пэўная работа праведзена, але ёсць яшчэ шмат магчымасцяў для таго, каб павысіць узровень і якасць гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, – зазначыў Алег Леанідавіч.
Вынікі работы спажыўкааперацыі за апошнія гады падвёў старшыня праўлення райста Юрый Ючкавіч.
– Раённае спажыўтаварыства ажыццяўляе сваю гаспадарчую дзейнасць па шасці галіновых накірунках: гандаль, грамадскае харчаванне, закупкі сельгаспрадукцыі і сыравіны, прамысловасць, знешнеэканамічная дзейнасць і аўтамабільны транспарт, – гаварыў на свяце Юрый Іосіфавіч. – На сённяшні дзень удзельная вага спажыўкааперацыі займае ў тавараабароце раёна 42 %. Гандлёвае абслугоўванне забяспечваюць 85 крам, 10 аўтакрам. У галіне грамадскага харчавання налічваецца 21 прадпрыемства на 796 пасадачных месцаў.
За апошнія пяць гадоў для ўмацавання канкурэнтаздольнасці на рынку тавараў і паслуг райста правяло вялікую работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў усіх галін дзейнасці. На гэтыя мэты было накіравана 116 тыс. рублёў (11,6 млрд рублёў). За гэты час былі пабудаваны два
гандлёвыя аб’екты: крамы “Удобный” у Докшыцах і “Дары прыроды” ў Бягомлі, праведзена рэканструкцыя з элементамі мадэрнізацыі 21-го аб’екта гандлю і грамадскага харчавання. Для больш якаснага абслугоўвання жыхароў сельскіх населеных пунктаў, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка, арганізаваны заезд (3 разы на тыдзень) аўтакрам.
– Упэўнены, што спажывецкая кааперацыя раёна забяспечыць далейшае дынамічнае развіццё, будзе павялічваць закупкі лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, укараняць новыя перадавыя тэхналогіі і павышаць фінансавую ўстойлівасць ва ўсіх галінах кааперацыйнай гаспадаркі, – сказаў Юрый Ючкавіч.
Пасля ўрачыстай часткі прысутныя змаглі паглядзець святочны канцэрт, які падрыхтавалі работнікі культуры.

Таццяна МАЙСКАЯ.
НА ЗДЫМКАХ: 1. На сцэне ККЗ “Іскра” адны з лепшых работнікаў спажывецкай
кааперацыі раёна.
2. З дакладам выступае старшыня праўлення Ю.І. Ючкавіч.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *