Хорошая погода, приподнятое настроение и желание победы собрали на берегу озера в Докшицах игроков и болельщиков пляжного волейбола

У суботу зноў прайшла сустрэча аматараў актыўнага адпачынку. Добрае надвор’е, прыўзняты настрой і жаданне перамогі сабралі на беразе возера ў Докшыцах ігракоў і балельшчыкаў пляжнага валейбола.

спорт

Гэты від спорту, акрамя традыцыйных для валейбалістаў скакучасці, добрай рэакцыі, сілы патрабуе большай трываласці, паколькі ў гульні на пяску спартсменам даводзіцца часцей здзяйсняць скачкі і рыўкі, матчы могуць праходзіць ва ўмовах высокай тэмпературы, пры яркім сонцы або пры дажджы і моцным ветры, да таго ж звычайнай практыкай з’яўляецца правядзенне адной камандай некалькіх гульняў у дзень. Важнай якасцю для ігракоў з’яўляецца ўніверсалізм, бо яны не падзеленыя па амплуа і размяшчаюцца на пляцоўцы свабодна.

Шкада, што толькі тры каманды (па два ігракі ў кожнай) вырашылі паўдзельнічаць у гэтым відовішчным спаборніцтве. Таму і змагаліся за 1-е, 2-е і 3-е месцы. Першымі сталі ўдзельнікі каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” трошкі не дацягнула да вынікаў папярэдніх удзельнікаў і заняла другое месца. Бронзавыя медалі і Дыплом атрымалі валейбалісты РВУ “Докшыцырайгаз”.

Наступная гульня – паміж жанчынамі. Арганізатары чакаюць, што ўдзельнікаў у жаночым пляжным валейболе будзе больш. Галоўнае, каб надвор’е паспрыяла.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *