Школьный автопарк Докшицкого района пополнился новой техникой
Школьны аўтапарк раёна папоўніўся новай машынай. Аўтобус на 31 пасадачнае месца будзе дастаўляць дзяцей у навучальную ўстанову і назад.
– Усяго для арганізацыі перавозкі навучэнцаў задзейнічана 20 школьных аўтобусаў, – паведаміў інжынер-механік Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна Дзмітрый Марковіч. – Увесь транспарт беларускай вытворчасці і абсталяваны згодна з сучаснымі патрабаваннямі па тэхніцы бяспекі. Кожная з машын у эксплуатацыі не больш як дзесяць гадоў і знаходзіцца на гарантыйным абслугоўванні.
Аўтапарк абнаўляецца штогод, адзначае Дзмітрый Іванавіч. Напрыклад, летась за кошт рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў паступіла тры адзінкі транспарту для перавозкі дзяцей, у наступным чакаецца столькі ж.
Ключы ад новенькага камфортнага аўтобуса ўручылі вадзіцелю Яўгену Свідрыцкаму. Ён працуе тут толькі з канца студзеня, затое мае багаты ва-
дзіцельскі стаж – больш за дваццаць гадоў. Кажа, што ўжо ведае кожнага са сваіх пасажыраў не толькі ў твар, але і па імені, паважае непаўналетніх за высокую культуру паводзін.
Маршрут гэтага аўтобуса пралягае ад Докшыц да Гліннага праз прыпынкі ў Таргунах, Тумілавічах і Несцераўшчыне. За дзень вадзіцель робіць два рэйсы. Акрамя таго, тэхніка задзейнічана і на перавозцы школьнікаў на экскурсіі, спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

