Докшицкая организация ОО «Белая Русь» провела акцию «По дороге добра»
Упершыню раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” ініцыявала і правяла акцыю да пачатку навучальнага года “Па дарозе дабрыні”. На паступленні ад узносаў членаў раённай арганізацыі былі набыты фарбы, алоўкі, фламастары і іншыя канцылярскія прыналежнасці, якія так патрэбны кожнаму школьніку. За дзень да пачатку навучальнага года дарога дабрыні актывістаў “Белай Русі” на чале са старшынёй раённай суполкі Аленай Тулоўскай пралягла ў вёску Янкі, дзе знаходзіцца сацыяльна-педагагічны цэнтр Докшыцкага раёна. Па словах дырэктара Алены Таразевіч, ва ўстанову трапляюць дзеці, чые бацькі злоўжываюць алкаголем, сем’і якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У цэнтры яны могуць знаходзіцца да шасці месяцаў, пакуль не вызначыцца іх далейшы лёс. У мінулым годзе праз сцены цэнтра прайшло 13 дзяцей. Школьнікі пры гэтым не адрываюцца ад вучэбнага працэсу і займаюцца ў гарадскіх школах, дашкаляты ж наведваюць мясцовы дзіцячы садок. Безумоўна, лепш за ўсё, калі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры няма наведвальнікаў, але на справе так не атрымоўваецца. Дарослы чалавек не пазбаўлены парокаў, і дзеці не павінны пакутаваць ад гэтага.
Тэкст і фота Наталлі НАВІЦКАЙ.