«Докшицырайгаз» в новой структуре

День Победы Бегомль 199Амаль напярэдадні прафесійнага свята пасля змянення арганізацыйнай структуры ВУ “Віцебскаблгаз” адбылася рэструктурызацыя раённых вытворчых упраўленняў. У прыватнасці, “Докшыцырайгаз”“распалася” на дзве часткі. Газавая гаспадарка стала Докшыцкім раёнам газазабеспячэння філіяла ВУ “Глыбокаегаз”. У названае вытворчае ўпраўленне ўваходзіць зараз яшчэ і Пастаўскі раён газазабеспячэння. Торфапрадпрыемства разам з Полацкім і Лукомльскім аб’ядналася ў адзіны філіял па здабычы і перапрацоўцы торфу (ВУ “Віцебскторф”) з юрыдычным адрасам у Крулеўшчыне. Яго дырэктарам з’яўляецца Віталь Няспляк.
Начальнікам Докшыцкага раёна газазабеспячэння прызначаны Аляксандр Туркоў. Аляксандр Васільевіч закончыў Полацкі дзяржуніверсітэт па спецыяльнасці цеплагазазабеспячэнне. Працаваў на сваёй радзіме, у Лёзна, затым — у аблгазе. Апошняе месца працы – галоўны інжынер РВУ “Шумілінарайгаз”.

– Незалежна ад перамен у арганізацыйнай структуры, нязменнай застаецца галоўная задача газавай службы – бесперабойнае і безаварыйнае забеспячэнне спажыўцоў блакітным палівам, – зазначыў Аляксандр Туркоў. – Наш калектыў, у складзе якога працуе 47 чалавек, займаецца эксплуатацыяй сістэм газазабеспячэння, абслугоўваннем газавыкарыстальнага абсталявання, дастаўкай звадкаванага вуглявадароднага газу. На абслугоўванні знаходзіцца 12651 абанент. Балоны з газам у населеныя пункты раёна дастаўляюцца ў адпаведнасці з графікам, але не радзей, чым 2 разы ў тыдзень. Заказы на іх дыспетчарская служба прымае кругласутачна.
Карыстальнікамі прыроднага газу зараз з’яўляюцца 3885 кватэраўладальнікаў і арганізацый, і з кожным годам гэта лічба павялічваецца.
Блакітнае паліва патрабуе ад усіх, хто мае з ім зносіны, адказнасці і дысцыпліны пры выкананні службовых абавязкаў. Менавіта такія работнікі працуюць у нашым калектыве. Да прафесійнага свята дзейнасць некаторых з іх адзначана ўзнагародамі. Старэйшаму работніку, нязменнаму прафсаюзнаму лідару і спецыялісту па кадрах Марыі Салодкай прысвоена званне “Заслужаны работнік газавай гаспадаркі”. Званне “Ветэран прадпрыемства” атрымаў вартаўнік Мікалай Гапанёнак. Удзячнасць Міністэрства энергетыкі аб’яўлена намесніку галоўнага інжынера Ігару Міхалко. Ганаровай граматай прадпрыемства адзначана добрасумленная праца галоўнага бухгалтара Ніны Козел, слесара Сяргея Судніка. На дошку гонару ВУ “Віцебскаблгаз” занесены прозвішчы прыёмшчыка заказаў Аляксандра Ярыжанца, майстра Ігара Басава. Удзячнасць па прадпрыемстве аб’яўлена намесніку галоўнага інжынера Дзянісу Барздыку. На дошку гонару занесены прозвішчы вадзіцеля Аляксандра Жаўнеркі, намесніка галоўнага інжынера Васіля Яленскага, кантралёра Таццяны Усок, слесара Паўла Малашонка і іншых.
– Віншую ўвесь калектыў, ветэранаў працы, а таксама калег ВУ “Віцебскторф” з прафесійным святам. Няхай усе вашы планы здзейсняцца, здароўе не падвядзе, а поспех і ўдача заўсёды крочаць з вамі па жыцці.

НА ЗДЫМКУ: начальнік Докшыцкага раёна газазабеспячэння А.В. Туркоў.
Тэкст і фота
Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *