В Докшицком районе прошел субботник на рабочих местах и свежем воздухе

IMG_101727 жніўня на Віцебшчыне прайшоў абласны суботнік.
Па аператыўнай інфармацыі аддзела эканомікі райвыканкама, у нашым раёне ўдзел у агульнай справе прынялі 5862 чалавекі. Большая частка працавала непасрэдна на рабочых месцах, аднак былі і тыя калектывы, што сумясцілі працу з карысным знаходжаннем на свежым паветры, тым больш, што і надвор’е гэтаму спрыяла. Напрыклад, настаўнікі і тэхперсанал Глінскай школы дружна займаліся зборам яблыкаў у садзе ААТ “Таргуны” (на здымку).
Усяго наш раён на абласным суботніку зарабіў 14,08 тысячы рублёў. У гэты ж дзень было выпушчана прамысловай прадукцыі на 15,1 тысячы рублёў.
Палова з заробленага будзе накіравана ў абласны бюджэт. Астатнія сродкі застануцца ў раёне і пойдуць на добраўпарадкаванне ўстаноў адукацыі, рамонт аб’ектаў сацыяльнага і культурнага прызначэння, а таксама арганізацыю і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *