В Докшицком районе прошли выпускные вечера (+фото)
Увечары мінулай чэрвеньскай суботы паўсюдна гучалі шчымлівыя гукі вальса – выпускнікі школ раёна кружылі ў развітальных задумліва-мройных танцах на апошніх школьных балях.
У райцэнтры мерапрыемства традыцыйна распачалося шэсцем юнакоў і дзяўчат абедзвюх гарадскіх школ. Як і заўсёды, былі ў гэты дзень ускладанне кветак, божае бласлаўленне ў мясцовым храме, развітальны танец дзяцінства на плошчы перад ГЦК, уручэнне атэстатаў і самы незабыўны ў юнацтве світанак.
Сёлета са школай развітаўся 181 вучань. Залаты медаль атрымалі 11 выпускнікоў: чатыры ў СШ № 1 г. Докшыцы, тры – у СШ № 2 г. Докшыцы, два – у Бягомльскай СШ, па адным у Параф’янаўскай СШ і Бярозкаўскай ДССШ. Пахвальнымі лістамі адзначана вучоба 43-х падлеткаў. Базавую адукацыю атрымалі 236 вучняў раёна, у тым ліку пасведчанне з адзнакай уручылі 13-ці юнакам і дзяўчатам – прэтэндэнтам на медалі ў будучыні.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.