В международном чемпионате косцов участвовали 4-ре уроженца с Докшицкого района
У VI міжнародным чэмпіянаце па касьбе “Жылінскія сенакосы”, які днямі адбыўся ў Пастаўскім раёне, удзельнічалі і прадстаўнікі нашага раёна.
Пенсіянер Мікалай Чачуковіч клаў пракосы на Пастаўшчыне не ўпершыню. Сёлета з сабой пазваў маладога сябра Яўгена Канашкова. Там мужчыны сустрэлі яшчэ двух землякоў – Мікіту Бацэка і Міхаіла Ляха. Хоць і не трапілі дакшычане на пераможныя месцы, але засталіся вельмі задаволеныя ўдзелам у чэмпіянаце. І на наступны год з задавальненнем зноў гатовыя абудзіць пастаўскае наваколле звонам кос.
Сёлета ў чэмпіянаце па касьбе ўдзельнічала больш за 30 чалавек з розных абласцей Беларусі, а таксама госці з далёкага Кітая.