Внимание! Редакция «Родныя вытокі» объявила конкурс

gribyГазета “Родныя вытокі” аб’яўляе фотаконкурс “Шчодрая восень-2017”. Паважаныя чытачы, дзяліцеся з намі фотаздымкамі сваіх лясных знаходак, а таксама ўраджаю з уласных агародаў і палеткаў. Здымайце агародніну незвычайнай формы і велізарных памераў, фатаграфуйце грыбы, ягады, расліны, расказвайце ў якой мясцовасці вы здолелі іх адшу­каць і вырасціць.
Першымі друкуем фотаздымкі грыбных знаходак з Бягомльскіх лясоў. Імі падзялілася Ірына Грышановіч з Бягомля.
Самыя цікавыя фотаздымкі будуць надрукаваны на старонках раёнкі, усе ж конкурсныя работы можна будзе знайсці на сайце газеты www.dokshitsy.by. Работы можна дасылаць на адрас рэдакцыі: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 2, а таксама на электронную скрыню rodvitoki@yandex.ru ці пакідаць у паведамленнях у групах “Родныя вытокі” ў сацыяльных сетках. Вынікі будуць падведзены напрыканцы кастрычніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *