В Докшицком районе стартует республиканская акция «Не прожигай свою жизнь»

mchsПад такой назвай 14 лістапада ў нашым раёне стартуе рэспубліканская акцыя МНС, якая заклікана прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей на іх з-за неасцярожнасці пры курэнні. Удзел у ёй возьмуць выратавальнікі і актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Мерапрыемства пройдзе ў чатыры этапы. Спачатку адбудуцца прафілактычныя гутаркі наконт пажарнай бяспекі на аўтастанцыях, з 15 па 22 лістапада яны пройдуць у працоўных калектывах.

Для старшакласнікаў і моладзі выратавальнікі падрыхтавалі інтэрактыўныя мерапрыемствы ў фармаце адкрытых дыялогаў і тэматычных конкурсаў, якія запланаваны на 23-28 лістапада. На фінальным этапе ва ўнівермагу ў Докшыцах на арганізаванай гульнявой зоне можна будзе паўдзельнічаць у розных конкурсах і ўзбагаціцца ведамі аб правілах бяспекі.

І. Скурат,
пажарны інспектар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *