Торжественное собрание в честь 65-летия Департамента охраны прошло в Докшицком райотделе

bez-imeni-1Урачысты сход з нагоды юбілейнай даты адбыўся ў райаддзеле Дэпартамента аховы. Служба была створана ў структуры Міністэрства ўнутраных спраў 65 гадоў таму — 29 кастрычніка 1952 года.

На тэрыторыі нашага раёна самастойным падраздзяленне стала ў 1976 годзе. Напачатку пад вартаўніцкай аховай знаходзіліся гандлёвыя кропкі, памяшканні кас, вытворчыя тэрыторыі. У канцы васьмідзясятых аб’екты пачалі падключаць да пульта цэнтралізаванага назірання “Нява”, а ў аддзяленне, акрамя вартаўнікоў, на абходныя пасты пачалі набіраць на службу міліцыянераў. Пакрысе вырашалася транспартнае пытанне. Напачатку ахова набыла тры матацыклы, а ў 1993 годзе першы “Масквіч 412”. У гэты час колькасць міліцэйскай аховы перавысіла вартаўніцкую. Ужо праз два гады аддзяленне было поўнасцю аўтамеханізавана. У 1998 годзе да пульта цэнтралізаванага назірання была падключана першая кватэра. На змену “Няве” прыйшла навейшая сістэма “Алеся”, потым радыёахова – GPRS.

За дасягненне высокіх вынікаў у службе і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Граматай Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны міліцыянер-вадзіцель групы затрымання прапаршчык міліцыі Вадзім Камянецкі (на здымку). Загадам абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы за прафесійнае выкананне службовых абавязкаў удзячнасць аб’яўлена міліцыянеру-кінолагу старшаму сяржанту міліцыі Андрэю Марасанаву, міліцыянеру-кінолагу сяржанту міліцыі Віктару Ермалаеву, ахоўніку Ірыне Альхімёнак, вартаўніку Уладзіміру Ерашову. За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны міліцыянер узвода прапаршчык міліцыі Яўген Кухарэвіч, малодшы інспектар прапаршчык міліцыі Аляксандр Хмялінка. Граматай Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджана бухгалтар Людміла Купрэвіч. Удзячнасць абласнога УУС аб’яўлена міліцыянеру групы затрымання сяржанту міліцыі Сяргею Макараву. Загадам міністра транспарту і камунікацый нагрудным знакам “За работу без аварый” ІІ ступені ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель прапаршчык міліцыі Аляксандр Падляшчук.

Летам 2013 года аддзяленне стала аддзелам. Зараз яго групы затрымання нясуць службу ў г. Докшыцы і г.п. Бягомль. Пад міліцэйскай аховай знаходзяцца два аб’екты, пад вартавой – дзевяць, яшчэ два – пад змешанай. Падраздзяленне забяспечана службовым транспартам, сучаснымі сродкамі сувязі. Ахоўнай сігналізацыяй на тэрыторыі раёна абсталяваны 327 аб’ектаў і 191 кватэра.

– Сёння наша падраздзяленне – гэта добра абсталяваная мабільная служба з моцнай матэрыяльна-тэхнічнай базай, – зазначыў падчас урачыстасці начальнік райаддзела падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Палідавец. – У развіцці – залог поспеху службы. Але галоўны наш здабытак – кадравае звяно. Аддзел ганарыцца такімі работнікамі, як Анатоль Віннікаў, Міхаіл Крывадубскі, Міхаіл Яловік, Аляксандр Хмялінка, Ігар Азерскі, Марыя Грудзінская, Леанід Гмырак, Аляксандр Муха, Ірына Гмыза, Ігар Таляронак, Сяргей Палачанін, Іван Юхнавец, Сяргей Ярашэвіч, Анатоль Міхалевіч і многімі іншымі. На службу прыходзіць падрыхтаваная моладзь, якая дастойна прадаўжае традыцыі старэйшага пакалення. Асаблівыя словы ўдзячнасці нашым ветэранам, якія з’яўляюцца дастойным прыкладам для асабовага саставу. Энергіі і бадзёрасці членаў нашай ветэранскай суполкі, пад кіраўніцтвам былога начальніка аховы Леаніда Гамановіча, можна толькі пазайздросціць. Паважаныя калегі, ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам. Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту. Няхай вам спадарожнічае ўдача, а работа будзе ў радасць!

Заключнай часткай урачыстасці стала святочная канцэртная праграма, падчас якой свае мастацкія здольнасці прадэманстравалі сённяшнія супрацоўнікі райаддзела аховы, іх дзеці і ветэраны службы: Сяргей Ярашэвіч, Ірына Гмыза, Леанід Гамановіч і Радзівон Камянецкі.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *