Квадрацыклы – не для дарогі

a9ebd1effa18Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі вобласці праводзяць рэйдавую адпрацоўку парушэння заканадаўства ўладальнікамі мотаўсюдыходаў (квадрацыклаў) і аналагічных транспартных сродкаў паблізу сельскагаспадарчых угоддзяў, якія прылягаюць да населеных пунктаў, месцаў адпачынку грамадзян.
Квадрацыклы па сваіх тэхнічных характарыстыках і асаблівасцях канструкцыі не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Іх уладальнікі павінны выбіраць такія месцы руху, дзе б не стваралася пагроза бяспецы грамадзян, не наносілася шкода навакольнаму асяроддзю і сельскагаспадарчым землям.
Пры выяўленні правапарушэнняў да кіроўцаў мотаўсюдыходаў будуць прымяняцца меры забеспячэння крымінальных і адміністрацыйных працэсаў, у тым ліку затрыманне і прымусовая адбуксіроўка на стаянку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *