Конкурс «АвтоЛеди-2018» пройдёт в Докшицком районе
Раённы конкурс “АўтаЛэдзі-2018” адбудзецца 9 чэрвеня ў Докшыцах на аўтадроме, які размешчаны ў раёне станцыі тэхагляду. Пачатак у 10 гадзін.
Калі вы аўтааматарка і жадаеце паспрачацца за званне лепшай з лепшых, паспейце да 1 чэрвеня падаць заяву ў райкам ГА “БРСМ” ці раённае аб’яднанне прафсаюзаў па нумарах: 5-59-36, 5-06-82.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца жанчыны, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”, на працягу года не здзейснілі ДТЗ, не мелі штрафаў за парушэнне Правілаў дарожнага руху, не прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане.
Патрабаванні да транспарту ўдзельніц: асабісты аўтамабіль любой маркі (тып кузава: седан, хэтчбэк, універсал) толькі з механічнай каробкай перадач, у спраўным стане і са своечасова пройдзеным тэхаглядам.
Для прыгожай паловы чалавецтва арганізатары падрыхтавалі шэсць іспытаў. Сярод іх — прэзентацыя сябе і аўтамабіля, тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху, выкананне элементаў кіравання, веданне ўстройства транспартнага сродку і творчая прэзентацыя новага дарожнага знака.
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.