Общественные объединения «БРСМ» и «Белая Русь» провели масштабную акцию оказания помощи в сборе школьного портфеля
Напярэдадні новага навучальнага года прафсаюзныя камітэты, грамадскія аб’яднанні “БРСМ” і “Белая Русь” правялі шырокамаштабныя акцыі, мэтай якіх стала актывізацыя грамадскасці, калектываў дзяржарганізацый і прыватных структур на аказанне дапамогі ў зборы школьнага ранца.
Прафсаюзы…
– Дабрачынную акцыю “Прафсаюзы – дзецям” Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць з 2002 года, – паведаміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат. – Спачатку яна была прымеркавана да Новага года і задумвалася як дапамога дзецям-сіротам, інвалідам, хлопчыкам і дзяўчынкам, якія засталіся без апекі бацькоў. Але вельмі хутка мерапрыемства набыло рэспубліканскі маштаб і стала пастаянным.
Да новага навучальнага года толькі за сродкі прафбюджэтаў дапамога была аказана 116 школьнікам на агульную суму 7031 рубель. На гэтыя мэты выдзелілі сродкі прафсаюзныя суполкі РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”, цэнтральнай аптэкі № 95, санаторыя “Лясное”, ААТ “Белаграпрамбанк”, РВПС, завода “Ветразь”, райкама прафсаюзаў АПК і пярвічных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, вытворчага ўчастка Лепельскага МКК, ЦРБ.
Да таго ж старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў у першыя дні верасня наведала сацыяльна-педагагічны цэнтр у вёсцы Янкі і перадала яго выхаванцам канцтавары і абутак (здымак 1). Пастаяннымі шэфамі гэтай установы з’яўляюцца і медработнікі.
Акрамя гэтага, згодна з калектыўнымі дагаворамі, якія дзейнічаюць, арганізацыі раёна выдзелілі сродкі шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям у сваіх калектывах.
Напрыклад, Докшыцкі хлебазавод аказаў дапамогу тром сем’ям, у якіх выхоўваецца чацвёра школьнікаў, на агульную суму 490 рублёў, у камунгасе грашовы падарунак да школы атрымалі 25 сем’яў на суму 2646 рублёў, Бягомльскі лясгас аказаў дапамогу 75 вучням з 38 сем’яў на суму 3675 рублёў, аддзелам ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі было падтрымана 10 дзяцей з шасці сем’яў на суму 245 рублёў, 21 школьнік атрымаў дапамогу ад вузла паштовай сувязі, ААТ “Бягомльскае” выплаціла грашовыя сродкі 13 сем’ям на 29 дзяцей.
Усяго са сродкаў арганізацый дапамога была аказана 429 сем’ям на агульную суму 43 тысячы рублёў.
Да таго ж з бюджэту яе атрымалі 170 сем’яў, якія выхоўваюць школьнікаў, на суму 6740 рублёў, з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выплаты ажыццяўляліся 15 сем’ям. Іх сума – 830 рублёў. Адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе штомесячнай ці аднаразовай была аказана 45 школьнікам з 12 сем’яў на суму 7848 рублёў.
Такім чынам, тую ці іншую дапамогу да навучальнага года атрымалі 1095 дзяцей, а гэта амаль 49 працэнтаў ад агульнай колькасці вучнёўскай сям’і раёна.
…і грамадскія аб’яднанні
У першыя восеньскія дні райкам ГА “БРСМ” нагадваў склад канцылярскіх тавараў. Усе яны былі набыты за дабрачынныя сродкі і перададзены неабыякавымі грамадзянамі для дзяцей у межах акцыі “У школу з Добрым Сэрцам”, якая праводзілася ў раёне ў другой палове жніўня.
– Частку канцтавараў сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх мы ўжо перадалі вучням, якія маюць у іх асаблівую патрэбу, – расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук. – На працягу першага вераснёўскага тыдня наведвалі школы і асобныя сем’і ў райцэнтры і раёне. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю прымаюць яркія пачкі алоўкаў, фламастэраў, разглядаюць сшыткі і альбомы. Дзякуем усім, хто адгукнуўся на прапанову паўдзельнічаць у акцыі. Сярод арганізацый — гэта камунгас, аддзел па надзвычайных сітуацыях, санаторый “Лясное”, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райаддзел Дэпартамента аховы, ЦРБ, райста, хлебазавод, ВУ “Віцебскторф”, прыватнае прадпрыемства “ЛекаСтыль”, Барсукоўская, Парплішчанская і Тумілавіцкая школы.
Далучылася да акцыі і раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”. Яе старшыня Алена Тулоўская 1 верасня наведала Прудніцкую пачатковую школу і перадала першакласнікам канцылярскія тавары, а ўстанове адукацыі — спартыўны інвентар (здымак 2).
Наталля НАВІЦКАЯ.