Где и по какой цене купить дрова в Докшицком районе?

img_1208Набыць паліва, у прыватнасці, дровы, сёння, у прынцыпе, не праблема. Яны актыўна рэалізоўваліся на сельскагаспадарчых кірмашах (на здымку), акрамя гэтага, іх продажам займаюцца аж тры арганізацыі ў раёне.
Докшыцкі філіял УП “Віцебскаблпаліва” рэалізоўвае дровы:
двухмятровыя коштам 74,36 рубля.
цуркі – 94,65 рубля.
шчапаныя – 130,76 рубля за 4,9 кубічнага метра.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 3-47-17.
Кошт двухмятровых дроў, якія рэалізуе Бягомльскі лясгас, залежыць ад віду драўніны. Самыя дарагія – па 9,56 рубля за 1 кубічны метр – гэта бяроза, клён, лістоўніца. Па 9,27 рубля трэба будзе заплаціць за дровы з сасны і алешыны, а з елкі, асіны, таполі, вярбы, ліпы – 9,04 рубля. Прадугледжаны і такія платныя паслугі, як пагрузка, разгрузка дроў, вывазка іх трактарам з маніпулятарам і аўтамабілем.
Кантактны тэлефон: 5-35-54.
КУП “Бытавік” таксама аказвае паслугі па нарыхтоўцы і дастаўцы паліўных дроў па наступнай цане: двухмятровыя – 170,30 рубля, цуркамі – 183,90 рубля за 5 кубічных метраў з дастаўкай па раёне.
Звяртацца па тэл. 5-17-45, 5-17-62, 5-17-44.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *