Прокуратура следит за загрязнением окружающей среды в Докшицком районе

ok-sredЗабруджванне наваколля смеццем і бытавымі адходамі – актуальная праблема для ўсяго свету. Не з’яўляецца выключэннем і наш раён. Адходы забруджваюць прыроднае асяроддзе і аказваюць неспрыяльны ўплыў на яго стан. Раней прырода самастойна спраўлялася з іх перапрацоўкай, але зараз з’явіліся новыя матэрыялы, якія не могуць перапрацоўвацца ў прыродным асяроддзі, ды і іх аб’ём стаў нашмат большым.
Ля населеных пунктаў узнікаюць так званыя несанкцыянаваныя звалкі. Некалькі такіх сметнікаў было выяўлена сёлета пракуратурай раёна. Па ўсіх фактах парушэння заканадаўства аб абыходжанні з адходамі і санітарных нормаў і правіл прымяняліся меры пракурорскага рэагавання. Так, былі ўнесены прадстаўленне ў Крулеўшчынскі сельвыканкам і прадпісанне ў Бягомльскі сельвыканкам, у якіх выказаны патрабаванні неадкладна прыняць меры па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак і прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых ва ўстаноўленых парушэннях. Акты нагляду знаходзяцца на кантролі ў пракуратуры.
Аднак адных мер пракурорскага рэагавання недастаткова – неабходна асэнсаваная і ўзважаная пазіцыя саміх жыхароў населеных пунктаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.
Хацелася б адзначыць, што выкідванне смецця і адходаў ва неўстаноўленых месцах таксама ўплывае і на здароўе чалавека. Тэрыторыі несанкцыянаваных звалак не абгароджаны і за імі не вядзецца назіранне. Смецце разлятаецца па наваколлі, забруджвае глебу, вадаёмы, паветра. Глеба на месцах звалак губляе свае ўласцівасці, і іх пасля немагчыма ўзнавіць. Яна забруджваецца цяжкімі металамі, фарбавальнікамі і рознага роду хімікатамі. Месцы звалак становяцца пусткамі, расліны на іх поўнасцю гінуць.
Самы распаўсюджаны спосаб утылізацыі смецця і адходаў – захоўванне на спецыяльных палігонах і іх перапрацоўка. Пракуратурай раёна былі наведаны аб’екты захаванняў цвёрдых камунальных адходаў: палігоны малой магутнасці “Рабінавік” і “Бягомль”, мініпалігоны “Туркі”, “Пліскі” і “Заборцы”. У ходзе праверак выяўлена, што там знаходзіцца значная колькасць паперы, кардону, шын, шкла і пластыку, што сведчыць аб нерацыянальным выкарыстанні гэтай другаснай сыравіны і вывядзенні матэрыяльных рэсурсаў з грамадзянскага абароту.
Пазбегнуць шкоды і мінімізаваць яе можна шляхам раздзельнага збору адходаў. На тэрыторыі Докшыц і некаторых населеных пунктаў устаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору адходаў. Але некаторыя грамадзяне, не задумваючыся, выкідваюць адходы і смецце ў агульныя кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў. Пракуратура звяртае ўвагу на тое, што толькі агульнымі намаганнямі магчыма мінімізаваць шкоду навакольнаму асяроддзю і ўласнаму здароўю.
С. Кір’янаў,
старшы памочнік пракурора Докшыцкага раёна
юрыст 3 класа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *