На должность прокурора Докшицкого района назначен старший советник юстиции Олег Нестерёнок
Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь на пасаду пракурора Докшыцкага раёна назначаны старшы саветнік юстыцыі Алег Несцяронак.
Алег Альбінавіч наш зямляк. Закончыў Докшыцкую СШ № 1, юрыдычны факультэт БДУ. На службе ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці значыцца з 1996 года. Пачынаў у якасці стажора на пасадзе следчага Лепельскай міжраённай пракуратуры, затым працаваў там жа следчым, пракурорам аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за следствам у органах пракуратуры.
У 1999 годзе А. Несцяронак быў прызначаны пракурорам Верхнядзвінскага раёна, у 2005 – Браслаўскага, у 2011 – горада Полацк, у 2013 – Лепельскага раёна.
Высокі прафесіяналізм старшага саветніка юстыцыі Алега Несцяронка пры выкананні абавязкаў па ахове правоў і законных інтарэсаў грамадзян неаднаразова адзначаўся Генеральным пракурорам, пракурорам Віцебскай вобласці, органамі выканаўчай улады. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені.