Белорусские банки предупреждают о все более частых случаях мошенничества в Viber

viberБеларускія банкі папярэджваюць пра ўсё больш частыя выпадкі махлярства ў Viber, інфармуе БЕЛТА. Так, карыстальнікам Viber прыходзіць паведамленне ад падробленага акаўнту “Беларусбанк Анлайн”. Акаўнт мае лагатып банка і зарэгістраваны на замежным нумары тэлефона. Паведамленне можа мець наступны змест: “Паважаны кліент “Беларусбанка”, наша служба падтрымкі спяшаецца паведаміць вам, што ў сувязі з усё больш частымі выпадкамі махлярства ваша картка заблакіравана. Баланс 0.01 BYN. Вам трэба звярнуцца ў бліжэйшае аддзяленне банка або па нашых кантактах у Viber”. Або можа быць такі выгляд: “Служба падтрымкі “Беларусбанка” інфармуе, што ў сувязі з усё больш частымі махлярскімі аперацыямі па патрабаванні службы бяспекі ваша картка заблакіравана. Баланс вашай карткі 0.00 рубля. Для разбору рэкамендуем звярнуцца ў банк або звязацца па нашых кантактах у Viber”. У сувязі з гэтым Беларусбанк заклікае кліетаў быць уважлівымі, не перадаваць трэцім асобам інфармацыю пра рэквізіты плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, 3D-пароль або аднаразовы СМС-пароль, у тым ліку шляхам уводу дадзеных на сумніўных вэб-старонках. Пра выпадкі махлярства папярэджвае Прыорбанк, нагадваючы, што пры атрыманні такога паведамлення не трэба звязвацца з адпраўшчыкам і перадаваць яму асабістую інфармацыю (нумар карткі, паролі ад інтэрнэт-банка і г.д.). Банк ніколі не патрабуе ні поўны нумар карткі, ні перыяд дзеяння, ні паролі ад інтэрнэт-банка. Пры неабходнасці – толькі 4 апошнія лічбы карткі і прозвішча, імя, імя па баць­ку. МТБанк таксама звяртае ўвагу кліентаў на выпадкі махлярства ў Viber з рассылкай такіх паведамленняў нібыта ад імя банка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *