Девятиклассники СШ № 2 г. Докшицы поучаствовали в интерактиве от «Родных вытокаў»
Стварыць анлайн-газету паспрабавалі дзевяцікласнікі СШ № 2 г. Докшыцы падчас экскурсіі ў рэдакцыю раённай газеты “Родныя вытокі”. Галоўны рэдактар Аляксандр Варанковіч правёў практычныя заняткі з, магчыма, будучымі карэспандэнтамі. Вучні, якія ў сваіх школах з’яўляюцца членамі рэдкалегій, з вялікай цікаўнасцю паўтаралі ўсе прапанаваныя дзеянні ў сваіх навамодных гаджэтах: рэгістраваліся ў групе “Родныя вытокі” ў сацыяльных сетках, вучыліся прасоўваць навіны ў іх.