В киноконцертном зале «Искра» г. Докшицы состоялся ежегодный творческий фестиваль «Солнечный круг»

Спяваюць Яўген Тамашэвіч і Тэрэза Сапель.

Спяваюць Яўген Тамашэвіч і Тэрэза Сапель.

У мінулую суботу ў кінаканцэртнай зале “Іскра” ў чатырнаццаты раз адбыўся штогадовы творчы фестываль “Сонечны круг”, прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў.
Пачаўся ён з адкрыцця выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Творчасць без межаў”. Маляванне і канструяванне, лозапляценне і бісерапляценне, вышыўка, вязанне, аплікацыя, выпальванне па дрэве – усяго на выставе было прадстаўлена 126 не­звычайных работ таленавітых майстроў. Выкладчыкі Цэнтра дзяцей і моладзі падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю творчыя майстар-класы па вырабе ёлачных цацак з паперы і кардону.

Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна з удзельнікамі фестывалю.

Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна
з удзельнікамі фестывалю.

Дзеці і дарослыя з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме свята: танцавалі, вадзілі карагоды, удзельнічалі ў гульнях і віктарынах, дарылі адзін аднаму ўсмешкі і добры настрой.
Прадоўжылася мерапрыемства канцэртнай праграмай, дзе сваімі талентамі дзяліліся шматлікія танцоры, акцёры, вакалісты, музыканты і чытальнікі. Вакальнае майстэрства прадэманстравалі Аляксандр Якубоўкі, Тэрэза Сапель, Яўген Тамашэвіч. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў падрыхтавалі для гасцей фестывалю тэатралізаваную пастаноўку “Сіла яднання”. Выхаванцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат парадавалі гледачоў запальным “Танцам з капелюшамі”, а таксама яркім нумарам ансамбля лыжкароў “Забавушка”. У фестывалі прынялі ўдзел каля 170 чалавек. Усе яны атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.
Арганізатары мерапрыемства ўдзяч­ныя шматлікім спонсарам, без якіх не атрымалася б гэтае свята.

Тэкст і фота Вольгі Капскай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *