Когда можно припарковаться на месте для инвалидов, рассказал участковый инспектор Докшицкого РОВД

kkk

Неаднойчы бачыў, як вадзіцелі без фізічных асаблівасцей займалі на стаянках месцы, спецыяльна адведзеныя для людзей, якія маюць інваліднасць. Ці лічыцца гэта парушэннем?

Андрэй, агр. Барсукі.

Адказвае ўчастковы інспектар РАУС лейтэнант міліцыі Максім Рацьковіч, які абслугоўвае адміністрацыйныя ўчасткі Докшыцкага і Крыпульскага сельсаветаў:

– Паркаваць аўтамабіль у месцы, абазначаным знакам 7.17, маюць права інваліды І і ІІ груп, а таксама асобы, якія ажыццяўляюць іх перавозку. Інваліды ІІІ групы і асобы, якія іх перавозяць, маюць права паркавацца ў такіх месцах і выкарыстоўваць адпаведную налепку толькі пры ўмове наяўнасці ў інваліда парушэнняў апорна-рухальнага апарата. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе: сама па сабе налепка не дае права паркавацца ў месцах для інвалідаў. Паркоўка ў зоне дзеяння знака 7.17 дазволена толькі тады, калі ў машыне знаходзіцца інвалід з адпаведнымі медыцынскімі паказаннямі і адпаведным пасведчаннем.

У адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху, паркоўка ў месцах для інвалідаў дазволена ў тым выпадку, калі на аўтамабілі ёсць адпаведная налепка. Інакш вадзіцель можа быць аштрафаваны на дзве базавыя велічыні. Апрача гэтага, аўтамабіль можа быць эвакуіраваны на штрафстаянку. За гэта парушальніку прыйдзецца заплаціць расходы па эвакуацыі, а таксама за кожны дзень знаходжання аўтамабіля на штрафстаянцы.

Па іншых пытаннях, якія тычацца праваахоўнай дзейнасці, можна звяртацца да ўчастковага інспектара, у тым ліку падчас прыёму грамадзян. Ён праводзіцца кожны тыдзень па серадах (з 17 да 20 гадзін – у Докшыцах, з 10 да 13 гадзін – у сельвыканкамах) у памяшканнях пунктаў аховы правапарадку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *