Как новая техника влияет на темпы и качество работы, не понаслышке знает Дмитрий Цедилко

2

Ехалі па рэдакцыйных справах з Докшыц у Пруднікі і на палетках каля МТК “Дабрунь” убачылі невядомую нам да гэтай пары тэхніку. Трактар  на высозных калёсах, такіх, што пад ім лёгка можа праехаць падлетак на веласіпедзе, даволі хутка, але акуратна рухаўся паміж радамі кукурузы, уносячы гербіцыды на шырыню, не меншую за 20 метраў. Уражаныя, памчаліся на поле “лавіць” трактарыста і дапытвацца, што ж гэта за агрэгат і як на ім працуецца.

– А нічога сабе, – заўсміхаўся, калі даведаўся, чаго кінулася яму наперарэз “прэса”, механізатар ААТ “Бягомльскае” Дзмітрый Цадзілка. – Вядома, непрывычна было адразу: і вышыня, і размах штангі 24 метры. Але хутка прыстасаваўся. Працаваць даволі камфортна: кабіна прасторная, герметычная,  кандыцыянер, падрэсоранае крэсла, зручная рулявая калонка. На падлакотніку размешчана панель кіравання рэжымамі руху.

Як даведаліся, агрэгат называецца апырсквальнік высакаклірэнсавы самаходны ОВС-4224 і выкарыстоўваецца для ўнясення на вялікіх плошчах і з вялікай прадукцыйнасцю хімічных сродкаў  абароны раслін і вадкіх мінеральных угнаенняў – асноўны бак змяшчае амаль 4000 літраў вадкасці.

Упраўленне і кантроль за рабочым працэсам праводзіцца з дапамогай камп’ютара, што таксама знаходзіцца ў кабіне. Апрысквальнік выпускаецца ў нашай рэспубліцы, на “Гомсельмашы”, і займеў ужо станоўчыя водгукі. Галоўнае, з-за вузкасці шын на колах і вышыні тэхнікі кукуруза пры правядзенні работ  не пашкоджваецца зусім, збожжавыя – мінімальна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *