Восхитительные работы создает творческий тандем из Крулевщинской ДШИ

4513-s

Тандэм Анастасіі Грыбовіч і Варвары Стэфановіч склаўся параўнальна нядаўна. Выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Анастасія Грыбовіч сёлета стала працаваць настаўнікам мастацкага аддзялення Крулеўшчынскай ДШМ, у якім Варвара адна з лепшых вучаніц. Адзінаццацікласніца мясцовай школы і малады спецыяліст адразу знайшлі агульную мову і цяпер разам ствараюць, без перабольшвання, шэдэўральныя работы.

– Яшчэ дашкольніцай вельмі любіла творчыя заданні ад выхавальніцы дзіцячага сада, – расказвае Варвара. – Выконвала іх з вялікім энтузіязмам. На той час самым жаданым падарункам для мяне былі кніжкі-расфарбоўкі, з якіх абавязкова перамалёўвала карцінкі. І кожны раз, калі завяршала працэс, адчувала задавальненне і гонар. Так захапленне прывяло мяне ў мастацкі гурток, а пазней і ў школу мастацтваў, якую з дапамогай выдатнай настаўніцы Таццяны Яўгенаўны Махніст скончыла на выдатна. Сёлетні год для мяне і маіх аднакласнікаў вельмі адказны: нам трэба вырашыць, з чым звязаць сваё жыццё ў будучыні, куды пайсці вучыцца. Для мяне гэты выбар зразумелы – толькі мастацтва. Таму і пасля заканчэння Крулеўшчынскай ДШМ працягваю наведваць заняткі. Асабліва падабаецца маляваць невялікія нацюрморты гуашшу, а таксама выконваць дадатковыя заданні ад Анастасіі Лявонаўны. Дома малюю фан-арты і персанажаў з майго выдуманага свету – гэта дапамагае расслабіцца.

0-02-05-2edcc64155744da4871e4a9e4e83578554a03bc7b787671c73a336b993952e63_40e1cc0c2e6230cc

– У Крулеўшчыне я толькі некалькі месяцаў, але і за гэты час вельмі палюбіла невялічкі аграгарадок, – гаворыць Анастасія Грыбовіч. – Спакойнае і размернае жыццё ў ім мяне як мастака натхняе і напаўняе знутры. Акрамя мастацтва, захапляюся кулінарыяй і чытаннем. Да таго ж тут вельмі зручная транспартная сувязь. Даехаць у райцэнтр, у іншыя гарады і нават сталіцу можна без праблем. Лічу, што вельмі пашанцавала з калектывам, у якім пачалося маё прафесійнае жыццё. Любое пытанне дапамагаюць вырашыць. Пра жыллё паклапаціліся. Цікава было пазнаёміцца з такімі ж, як я, на злёце маладых спецыялістаў. Шмат аднадумцаў сустрэла падчас удзелу ў адкрытым пленэры мастакоў “Палітра сяброўства”, які праходзіў у рамках фестывалю “Дзве ракі”. Канечне, я сумую па сваёй малой радзіме – Пастаўшчыне, дзе нарадзілася, і Мядзельшчыне, дзе жыла з бацькамі. Але справіцца з эмоцыямі дапамагаюць усе, хто знаходзіцца побач. Асабліва мае цяперашнія выхаванцы – 25 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Любому творчаму чалавеку патрэбна натхненне. Асабіста я знаходжу яго ў рабоце з дзецьмі.

0-02-0a-90c11e2604e9f8b4a5583ee3f6d361946e0ee93515e2dfd916976cde90d23cff_26b9429624e0e9ce 0-02-05-6b3151681ef241b25922be47117d10f5201e461639324b5c66335d14f6b69caa_c3569b213e527b 0-02-05-0449189faa3a354d234183a151853cc158a5566ff6317861cb132429c2f85a3d_2e7a13a912b94dbe 0-02-05-bb8de92335ca980543005705450cdc6106f03c67be498b42a5e1b00ec4d5846d_5540dcf5854b0efa

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *