На базе ОАО «Завод «Ветразь» прошел выездной семинар для ответственных за идеологическую работу в трудовых коллективах трёх районов

img_7173

На базе ААТ «Завод «Ветразь» адбыўся выязны семінар для адказных за арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Докшыцкага, Глыбоцкага і Міёрскага раёнаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Праграма пленарнага пасяджэння была досыць насычанай.

Так, Аксана Палачаніна пазнаёміла ўдзельнікаў з гістарычнай спадчынай Докшыччыны, яе культурным і турыстычным патэнцыялам, распавяла пра такія брэндавыя культурныя праекты рэгіёна, як фестываль «Дзве ракі» і фэст траў «Жыватворная сіла». Марына Навіцкая паведаміла пра асаблівасці правядзення выбараў дэпутатаў падчас адзінага дня галасавання.

Начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Камлёва выступіла па пытанні супрацьдзеяння дэструктыўнаму інфармаванню і ўдзелу грамадзян у экстрэмісцкіх фарміраваннях у перыяд падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі.

img_7163

У межах работы семінара дырэктар ААТ «Завод «Ветразь», дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Сіўко азнаёміў гасцей з дзейнасцю прадпрыемства і перспектывамі адкрыцця новай вытворчасці.

Наш завод “Ветразь” уваходзіць у склад холдынгу «Магілёўліфтмаш» і з’яўляецца даччынай кампаніяй холдынгу. Завод мае ва ўласнасці адасобленую маёмасць, самастойны баланс, уласны таварны знак. На прадпрыемстве працуюць 80 чалавек. Безумоўна, за ўсімі нашымі дасягненнямі і паказчыкамі стаіць праца ўсяго калектыву. І немалаважны складнік – ідэалагічная работа на прадпрыемстве. Мы робім стаўку на стварэнне спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, забеспячэнне належных умоў для працы і адпачынку рабочых і служачых, захаванне тэхнікі бяспекі. Для паляпшэння сацыяльнага становішча работнікам прадпрыемства выплачваецца матэрыяльная дапамога: на аздараўленне, тым, хто ўпершыню ўступае ў шлюб, у сувязі з нараджэннем дзіцяці, да прафесійнага свята, на закупку сельгаспрадукцыі, на патанненне кошту санаторна-курортных пуцёвак і інш. Усяго за 2023 год работнікам прадпрыемства аказана матэрыяльная дапамога на суму 139,2 тыс.руб.

Дзейнічаюць два вытворчыя цэхі з участкамі вырабу металарукава, паяння пакетаў, штампоўкі, вытворчасці тары з гафрыраванага кардону, метызны, тэрмічны, ліцця пластмас, зборкі падшыпнікаў і ўчастак металаапрацоўкі, электрамантажны цэх. За апошнія тры гады асвоена вытворчасць па зборцы падшыпнікаў пятага класа дакладнасці, якія адпавядаюць высокім патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўзроўню шуму і вібрацыі. Падшышпнікі выкарыстоўваюцца ў лябёдках ліфтаў. Асвоена вытворчасць вырабаў з розных відаў пластмас, што атрымліваюцца метадам ліцця на тэрмапластаўтаматах, вытворчасць грузаўзважваючых устройстваў ліфтаў.

img_7229
У 2023 годзе ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь рэалізаваны інвестыцыйны праект па раскроі пяці- і сяміслойнага кардону. Уведзена ў эксплуатацыю аўтаматычная лінія па раскроі гафрыраванага кардону з нанясеннем двухколернага друку, пабудаваны склад для сыравіны і прадукцыі плошчай 400 квадратных метраў. Агульны аб’ём інвестыцый у мінулым годзе склаў 2022 тысячы рублёў, у тым ліку на рэалізацыю праекта – 1620 тысяч рублёў.

З мэтай далейшага развіцця ААТ “Завод “Ветразь” у 2024 годзе плануецца пашырэнне вытворчасці за кошт асваення новых відаў арыентаванай на экспарт прадукцыі, у тым ліку высокадакладных вырабаў з металу, якія вырабляюцца на апрацоўчых цэнтрах і такарных аўтаматах з лічбавым праграмным упраўленнем. Для гэтага ў бягучым годзе будуць набыты вертыкальны фрэзерны пяцівосевы апрацоўчы цэнтр з ЛПУ і такарны станок з ЛПУ. Таксама плануецца пашырэнне наменклатуры пластмасавых вырабаў, якія вырабляюцца метадам ліцця. З гэтай мэтай будзе закуплены тэрмапластаўтамат з павялічаным упырскам, што дасць магчымасць выпускаць вялікія корпусныя вырабы. Запланаваны аб’ём інвестыцый на 2024 год – 2199 тысяч рублёў.

У планах прадпрыемства – рэалізацыя новага праекта па буйнагабарытным ліцці пластмасы для аўтамабільнага машынабудавання. Ужо адбыліся перамовы з генеральным дырэктарам завода “БелДжы”, які падтрымаў задуманае.

Таксама быў праведзены аналіз арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве завода “Ветразь”.

img_7322

Падводзячы вынікі семінару, у сваім звароце да ідэалагічнага актыву трох раёнаў вобласці старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак быў максімальна шчыры і адкрыты для дыялогу:

У кожным рэгіёне без выключэння сёння ёсць як моцныя бакі, так і праблемныя пытанні. І трэба добра ўсведамляць, што толькі адна ўлада не зможа іх вырашыць поўнасцю. Аднак наш прынцып пры правядзенні прыёмаў грамадзян такі: не зможаш выканаць – не абяцай. А калі паабяцаў – зрабі 99 працэнтаў ад магчымага. Зараз у нашай краіне ўваходзіць у актыўную фазу электаральная кампанія. Грэбаваць ёю ці адносіцца скептычна не трэба. Мы фарміруем дэпутацкі корпус са сваіх, мясцовых людзей. Яны працуюць побач з намі на прадпрыемствах, жывуць у адным населеным пункце, карыстаюцца тымі ж паслугамі, што і ўсе грамадзяне краіны. Але пры гэтым маюць магчымасць акрэсліць сваю грамадзянскую пазіцыю і ў якасці народных выбраннікаў дапамагаць людзям. Лічу, што гэту ініцыятыву трэба падтрымліваць, аднак не забывацца пра тое, што адказнасць за свае жыццё і дабрабыт чалавек у першую чаргу нясе самастойна. Часта ў жыцці мы думаем, што ўсё за нас зробяць. Яно, канешне, так: дзяржава прыкладзе намаганні, сацыяльныя службы паклапоцяцца. Аднак дзе ў гэтым усім твая роля? Хто тады ты для грамадства? Ці не лепш намаганнямі кожнага на сваім працоўным месцы ствараць добры якасны прадукт, які заўджы будзе запатрабаваны на рынку. А значыць прадпрыемства атрымае прыбытак, а чалавек – заробленае. Не бяру да прыкладу такія моцныя прадпрыемствы, як завод “Ветразь” ці Бягомльскі лясгас. Давайце пойдзем ад зямлі, ад сельскай гаспадаркі. Летам у нас выдаўся прыпар на корманарыхтоўцы, але і вынік ёсць: сёння ў раёне не стаіць пытанне, чым накарміць жывёлу. А сытая жывёла – гэта ў канчатковым выніку атрыманая прадукцыя. Зараз у аграрным сектары залаты час. Прадукцыя на знешнім рынку запатрабавана так, што толькі паспявай вырабляць. Забяруць усё. І гэта зноў жа даход нашых прадпрыемстваў і заробкі нашых людзей. Якая ў гэтым роля ідэолагаў? Паверце, не апошняя. Калі кіраўнік клапоціцца пра паказчыкі і вытворчасць, то ідэолагі павінны дапамагаць яму падтрымліваць мікраклімат у калектыве, чуць запыты людзей, ствараць ім настрой і атуляць клопатам і ўвагай. Бо чым больш умоў створана для людзей, тым лепш жыве рэгіён. Кожны мае сваё меркаванне пра ход гістарычных падзей, аднак нельга абясцэньваць галоўнае, што дала нам і нашым дзецям дзяржава: магчымасць атрымаць адукацыю, медыцынскую дапамогу, пабудаваць жыллё, магчымасць жыць і працаваць на сваёй зямлі і мірнае неба над галавой. А даражэй за гэта, паверце, няма нічога ў свеце.

img_7275 img_7283

Ніна КРУКОВІЧ, Наталля СТАШЭВІЧ. Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *