Работники Бегомльского лесхоза трудятся на восстановлении ветровально-буреломных участков на Гомельщине

Машыніст Павел Ганус: “Своечасовы рамонт тэхнікі – гарантыя якасных работ”.

Машыніст Павел Ганус: “Своечасовы рамонт тэхнікі – гарантыя якасных работ”.

Працоўны дэсант Бягомльскага лясгаса вось ужо месяц працягвае працаваць у Гомельскай вобласці на аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў.
Падрабязней пра тое, якія аб’ёмы работ ужо выкананы і як арганізаваны ўмовы працы, мы пагутарылі з намеснікам кіраўніка лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аленай Курныш.

– Якая задача сёння стаіць перад лесаводамі рэспублікі?

– На адной з апошніх пашыраных нарад было агучана, што ў найбольш пацярпелай Гомельскай вобласці неабходна аднавіць больш як 10,6 тысячы гектараў лесу. Відавочна, што без дапамогі калег, самастойна лесаводам Гомельшчыны не справіцца. Тэмпы ачысткі і агляду лесасек на асаблівым кантролі нашага міністэрства.

– Колькі супрацоўнікаў Бягомльскага лясгаса працуе на Гомельшчыне сёння?

– У Жлобіне – 12, а ў Буда-Кашалёўскім лясгасе – 8. Усяго ж з моманту пачатку работ мы камандзіравалі туды больш за паўсотні чалавек. Людзі працуюць у сярэднім па два тыдні, затым іх змяняюць калегі. У Жлобінскім лясгасе нарыхтавана 9289 кубаметраў драўніны, у Буда-Кашалёўскім – 620.

Штодзённыя маніторынгі па ахове працы на ветравальна-бураломных лесасеках дысцыплінуюць кожнага работніка, ад вальшчыка да машыніста, бо да месца ліквідацыі наступстваў стыхіі ў любы момант можа прыехаць як начальнік бюро аховы працы, так і работнік ДВЛГА ці галіновага прафсаюза.

photo_2024-07-25_12-21-54

– Якім чынам вядзецца нарыхтоўка, як рэалізуецца драўніна?

– У працэсе тактыка змяняецца. Справа ў тым, хто харвестары, якія былі накіраваны ў Буда-Кашалёва, не змаглі справіцца з вялізнымі дубамі, таму туды былі перакінуты вальшчыкі. Але і ім разагнацца няма як. Спачатку трэба разабрацца з дрэвамі, якія зламаны і навісаюць. У дапамогу да ручной нарыхтоўкі працуе фарвардар. У сваю чаргу харвестары, МАЗы і яшчэ два фарвардары працуюць у Жлобіне. Адначасова там жа ідзе адгрузка вагонаў. Хлопцы пільна сочаць за тэхнікай. На звычайных рубках машыны практычна не ламаюцца, а вось на бураломах зусім іншыя ўмовы. Там тэхніка працуе на мяжы сваіх магчымасцей, таму дастаткова часта выходзяць са строю дэталі і асобныя элементы.

Востра стаіць пытанне рэлізацыі драўніны, якая ў асноўным ідзе на дровы. З-за тэрытарыяльнай аддаленасці рэалізоўваць яе неабходна ў бліжэйшых да Гомельшчыны рэгіёнах, а з-за велізарнай прапановы рынку, якая ўзнікла пасля разгулу стыхіі, зрабіць гэта не так проста. Тым не менш, нашы спецыялісты прапрацоўваюць самыя розныя варыянты.

– Як арганізаваны быт лясгасаўцаў?

– Усе выдаткі па пражыванні і забеспячэнні гарачым абедам мы ўзялі на сябе. Мне асабіста неаднойчы даводзілася кантраляваць гэты працэс, і скажу адназначна: умовы створаны камфортныя. Людзі жывуць у гасцініцы “Славянская” і на кватэрах, якія здымае лясгас, абедаюць супрацоўнікі ў кафэ. У вольны час для іх арганізоўваюцца канцэртныя праграмы. Здаецца, крыўдаваць калектыву няма на што.

photo_2024-08-30_09-47-23

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота з архіва Бягомльскага лясгаса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *