«Право на здоровье — правильный путь» — девиз Всемирного дня борьбы со СПИДом

1_dekabrya_vsemirnyj_den_borby_so_spidom_3

Сёлета Сусветны дзень барацьбы са СНІДам праходзіць пад дэвізам “Права на здароўе – правільны шлях”.

Упершыню рашэнне абазначыць 1 снежня Сусветным днём барацьбы з гэтай хваробай было прынята ў 1988 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. Сёння праблема распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі застаецца адным з глабальных медыцынскіх і сацыяльных выклікаў.

У Беларусі з дыягназам “ВІЧ-інфекцыя” жыве больш за 26 тысяч чалавек. У Віцебскай вобласці па стане на 1 лістапада 2024 года такі дыягназ маюць 1482 чалавекі, а ў Докшыцкім раёне – 13. У бягучым годзе новых выпадкаў не выяўлена.

Найбольшая колькасць ВІЧ звычайна рэгіструецца ў людзей ва ўзросце ад 45 гадоў і больш. Палавы шлях перадачы складае 100 працэнтаў.

Сёння ў нашай краіне забяспечаны ўніверсальны доступ пацыентаў з ВІЧ да антырэтравіруснай тэрапіі, дзякуючы якой павялічана працягласць і якасць жыцця людзей.

Добраахвотнае тэсціраванне, у тым ліку ананімнае, можна прайсці ў Докшыцкай ЦРБ (кабінет № 207). Экспрэс-тэсты для саматэсціравання прадаюцца ў аптэках горада.

В. КУЗУРА,
памочнік урача-эпідэміёлага РЦГіЭ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *