Районный этап областного конкурса «Песни юности наших отцов» прошел в Докшицах
У раённым туры абласнога конкурсу патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які адбыўся ў ККЗ “Іскра”, удзельнічала восем салістаў-вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.
Па ўмовах конкурсу, ім трэба было выканаць дзве песні. Першую – пра мір, родную Беларусь, непаўторнасць яе прыроды, душэўную прыгажосць яе людзей. Другую – на выбар удзельнікаў.
Першым на сцэну выйшаў дуэт салістаў Докшыцкага ГЦК Андрэя Чабана і Андрэя Воранава, якія з песняй “Дзікае поле” сталі пераможцамі абласнога конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў” у 2013 годзе.
Конкурсную праграму адкрыла салістка Докшыцкага ГЦК Вікторыя Плаўсюк. Таксама гэту ўстанову культуры прадставіў і Канстанцін Насеннік. Ад гарадскіх школ выступілі настаўніца СШ № 1 Наталля Стрыжонак і вучань СШ № 2 Аляксей Літвін. Парадавалі журы падрастаючыя зоркі Вікторыя Лапко (Докшыцкая ДШМ імя Н. Сакалоўскага), Мікіта Глушкевіч (Валкалацкі СДК) і Яўгенія Зайцава (Сітцаўскі СДК). Цёпла сустракалі гледачы і яшчэ адну канкурсантку – Святлану Васюковіч, якая прадставіла ААТ “Таргуны”.
Вынікі конкурсу і ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў адбудзецца на справаздачным сходзе работнікаў культуры раёна.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.