Письмо из конверта. Жительница райцентра благодарит докшицких медработников за внимание и профессионализм

4822_Днямі рэдакцыя атрымала ліст ад жыхаркі райцэнтра, ветэрана працы Ніны Акуліч. У ім жанчына выказвае падзяку медыцынскім работнікам за іх увагу і прафесіяналізм. Прыемна, што такі фармат зносін чытачоў з газетай яшчэ не зжыў сябе. Вось што піша Ніна Міленцьеўна.

“Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Даўно з’яўляюся чытачкай раённай газеты “Родныя вытокі”, таму і пішу вам, шаноўныя. У канцы сакавіка прыйшлося звярнуцца ў бальніцу з-за павышанага ціску. Гэта была субота. Тады дзяжурыў урач-тэрапеўт Віктар Іосіфавіч Малей. Ён агледзеў мяне, назначыў лячэнне і шпіталізаваў у тэрапеўтычнае аддзяленне на трэці паверх. Далей ужо лячыла ўрач Аксана Пятроўна Юнцэвіч, якая з’яўляецца загадчыкам аддзялення. Пішу гэтыя радкі з цеплынёй, бо яна вельмі граматны, добры, уважлівы чалавек, карацей, вялікая разумніца. Хачу пажадаць ёй перш за ўсё здароўя, а яшчэ не страціць у нашым мітуслівым жыцці дабрыні і спагадлівасці, не быць абыякавай да чужога болю. Праца медыкаў сапраўды высакародная!

Вельмі ўдзячна таксама медсёстрам Жанне Бялюк, Алене Азямблоўскай, Ніне Крыловай, Алене Гайчонак, працэдурным сёстрам Алене Малышавай і Настассі Марковіч. Чысціню і парадак у палаце падтрымлівалі Наталля Вайцяховіч, Таццяна Буланкіна, Наталля Пярэдня і Ганна Гапанёнак. Не магу не ўспомніць ветлівых буфетчыц Ганну Баброўскую і Ніну Высоцкую. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *