В Докшицах состоялась интеллектуальная игра «Что? Где? Когда?»
Трынаццаць каманд з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна сабраліся снежаньскім вечарам у СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога, каб у чарговы раз праявіць свае кемлівасць і эрудзіраванасць у раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”
Па традыцыі сустрэча распачалася з размінкі “Медыяазбука”, падчас якой удзельнікі разгадвалі рэбусы і рашалі галаваломкі. Лепш за ўсіх з пытаннямі ў гэтым выпрабаванні справілася каманда Докшыцкай ЦРБ. Другое месца атрымала зборная Докшыцкага РГЗ. Трэцяе – у каманды РАНС.
У другім туры гучалі пытанні на разнастайныя тэмы. І тут не было роўных гульцам з каманды санаторыя “Баравое” (на здымку). Другое месца другі год запар заваёўвае зборная Докшыцкага хлебазавода, трэцяе – завод “Ветразь”.
Дыпломы і падарункі пераможцам уручылі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Гайчук, намеснік дырэктара СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Вольга Карніловіч і першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Вераніка Норавіч.
Арганізатарамі інтэлектуальнага турніру выступілі раённы выканаўчы камітэт і раённая арганізацыя ГА “БРСМ”. Нязменным мадэратарам гульні была настаўнік гісторыі СШ № 2 г. Докшыцы Вікторыя Ждановіч.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.

