Современный вид приобрел пищеблок Порплищенского детского сада

IMG_1042 с

Харчаблок Парплішчанскага дзіцячага сада цалкам змяніў свой выгляд. Расказваем, як і якім чынам.

У мінулым годзе сад заняў другое месца ў абласным этапе ХVІІІ рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон” у намінацыі “Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі”. Узнагарода была важкай: 15 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту. За гэтыя сродкі на харчаблок закупілі параканвектамат і новую электрапліту, а таксама па ўсім садзе замянілі лямпы на 49 люмінесцэнтных свяцільнікаў і 18 святлодыёдных, на вуліцы ўстанавілі пяць пражэктараў.

У харчаблоку правялі рамонтныя работы – затынкавалі і пафарбавалі сцены, якія час ад часу псаваліся ад сырасці. Шыкоўным набыткам за бюджэтныя сродкі раёна ў суме 12 тысяч рублёў стала выцяжная сістэма, якой раней тут не было. Яна мае вялікую магутнасць, таму можна спадзявацца, што праблема са сценамі будзе вырашана. Дарэчы, таленавітая мастачка, работнік установы Маргарыта Зубарава размалявала іх яркімі тэматычнымі сюжэтамі, таму цяпер працоўнае месца повара ІV разраду Кацярыны Закрэўскай (на здымку) нагадвае казачны куточак.

Але і гэта яшчэ не ўсё. За спонсарскія сродкі куплены паліцы з “нержавейкі” для посуду і такі ж столік для гатовай прадукцыі. А вядомы ў раёне майстар кавальскіх спраў Уладзімір Шуткін бясплатна зрабіў металічныя трымальнікі для мыек.

IMG_1029

Варта дадаць, што кожны год у дзіцячым садзе, як і ў іншых установах дашкольнай адукацыі раёна, за кошт бюджэту абнаўляецца посуд. Сёлета парплішчане атрымалі новыя каструлі, міскі, талеркі, кубкі, салатніцы. Набыты талеркі і за спонсарскія грошы.

– Працую ў дзіцячым садзе чатырнаццаць гадоў і задаволена, што матэрыяльна-тэхнічная база пастаянна папаўняецца, – кажа Кацярына Закрэўская. – Са з’яўленнем параканвектамата стала лягчэй з прыгатаваннем страў, а выцяжка цудоўна ачышчае паветра, ствараючы больш камфортныя ўмовы для работы.

Арына АЛЯКСАНДРАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *