Команда октябрят из СШ № 2 г. Докшицы попала в тройку лидеров областного этапа интеллектуально-развлекательной игры

ПИН КОД с

Каманда акцябрат “ПІН_КОД” з СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч трапіла ў тройку лідараў абласнога этапу інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Вялікая акцябрацкая/ піянерская гульня”.

Дружны калектыў пад кіраўніцтвам Аксаны Наумец выступіў у шасці складаных, але вельмі займальных турах.

– Стаць бронзавымі прызёрамі сярод каманд з дваццаці двух рэгіёнаў Віцебскай вобласці нашым вучням дапамагла ў першую чаргу згуртаванасць, – заўважыла Аксана Вікенцьеўна. – Усе дзеці творчыя, актыўныя, эрудзіраваныя. Падчас конкурсу хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі назапасіліся новымі ведамі – яны знайшлі шмат новых сяброў. А яшчэ ўдзел у акцябрацкай гульні даў годны вопыт для таго, каб у наступны раз прадэманстраваць свае здольнасці ўжо піянерамі. У гэтым годзе піянерскай камандзе нашай школы трошкі не пашанцавала. Але гэта стала толькі стымулам для будучых перамог.

За падрыхтоўку каманды прызёраў Аксана Наумец была ўзнагароджана Падзякай галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама і абласнога савета ГА «БРПА».

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота з адкрытых крыніц.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *