Учащиеся СШ № 2 г. Докшицы побывали на экскурсии в прокуратуре района
Вучні 3 “А” класа СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч пабывалі на экскурсіі ў пракуратуры раёна.
Са школьнікамі сустрэўся пракурор раёна Ян Сасноўскі.
– Якраз напярэдадні Дня Канстытуцыі дзеці пазнаёміліся не толькі з абуладкаваннем нашага ведамства, але і з гісторыяй стварэння органаў пракуратуры, з сучаснымі напрамкамі яе дзейнасці, – сказаў Ян Іванавіч. – Асабліва важна падкрэсліць у гэтым кантэксце, што пракуратура не з’яўляецца кантралюючым органам, яе асноўная задача – нагляд за выкананнем заканадаўства.
У ходзе гутаркі з вучнямі пракурор таксама расказаў пра расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб прафесіі юрыста ў цэлым.
Ніна КРУКОВІЧ.
Фота прадастаўлена пракуратурай раёна.

