Историко-культурное наследие Докшиччины стало главной темой научно-практической конференции

IMG_4471 с

Скарб Докшыцкага краю вачыма даследчыкаў

Гісторыка-культурная спадчына Докшыччыны стала галоўнай тэмай для абмеркавання на навукова-практычнай канферэнцыі, якая ладзілася ў раёне 11 – 12 чэрвеня.

Канферэнцыя сабрала больш за паўсотні гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, мастацтвазнаўцаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў і краязнаўцаў з Докшыц, Віцебска, Мінска, Глыбокага, Дзяржынска, Наваполацка і Полацка.

У навуковым форуме прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, прадстаўнікі працоўных калектываў раёна і духавенства.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Докшыцкі райвыканкам.

Па традыцыі докшыцкая зямля сустракала гасцей хлебам-соллю і цёплымі прывітаннямі.

IMG_4340

Удзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс “Шунеўка”, дзе аддалі даніну памяці загінулым і ўсклалі кветкі да падножжа манумента. Пабывалі на экскурсіі па райцэнтры, азнаёміліся з мясцовымі святынямі і традыцыямі ў в. Параф’янава, аг. Сітцы і аг. Валкалаты. Яшчэ адна цікавая лакацыя – помнік каменнага веку каля в. Нябышына.

У фае кінаканцэртнай залы “Іскра” адкрыліся выставы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Пакаленне міру пра вайну і мір” і “Партызанскі рух”. Перад прысутнымі выступіў дырэктар музея Сяргей Азаронак. Дарэчы, выстаўкі будуць працаваць у Докшыцах да 24 чэрвеня.

Пленарнае пасяджэнне адбылося ў кінаканцэртнай зале “Іскра”. Удзельнікаў канферэнцыі віталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Доўнар, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Капылоў, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя архімандрыт Афанасій. Было агучана прывітальнае слова дырэктара Інстытута гісторыі НАН, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Вадзіма Лакізы. З экрана звярнуўся да аўдыторыі ўраджэнец раёна, начальнік Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Юрый Камянецкі.

IMG_4374 IMG_4440

– Докшыччына ўнікальная па сваім геаграфічным становішчы, бо на яе тэрыторыі праходзіць буйны прыродны водападзел, – сказала Валянціна Рандарэвіч. – Гэта адзін з самых экалагічна чыстых рэгіёнаў краіны, тут размяшчаецца частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Нашы землякі ўносяць значны ўклад у росквіт малой радзімы, і мы ганарымся імі. Сённяшні форум адкрые новыя старонкі ў развіцці раёна. Абяцаем, што будзем плённа выкарыстоўваць навуковыя даследаванні ў сваёй працы.

Валянціна Юр’еўна шчыра падзякавала за ўдзел і арганізацыю канферэнцыі Інстытуту гісторыі і музею гісторыі Узброеных Сіл.

Госці перадалі Докшыцам каштоўныя падарункі – навуковыя зборнікі, кнігі па мовазнаўстве, духоўную літаратуру і нават копію пашпарта, які выдадзены дакшычаніну ў 1912 годзе і цяпер захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

IMG_4396

photo_2026-06-12_11-08-16 photo_2026-06-12_11-09-00

Прыемным момантам стала цырымонія ўзнагароджання за арганізацыю канферэнцыі і ўклад у захаванне i папулярызацыю гістарычнай спадчыны нашага раёна.

Падзяка райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў была аб’яўлена дырэктару Вадзіму Лакізу i калектыву Iнcтытyтa гісторыі НАН Беларусі, а таксама вядучаму навуковаму супрацоўніку гэтай установы, кандыдату гістарычных навук, дацэнту Аляксандру Бараноўскаму. Падзяка раённага Савета дэпутатаў – намесніку пракурора раёна Надзеі Міцько і начальніку раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрыю Лаўрыновічу.

Ганаровая грамата райвыканкама ўручана старшыні раённага савета ветэранаў Ларысе Кандратовіч.

photo_2026-06-12_11-08-44 photo_2026-06-12_11-09-20 photo_2026-06-12_11-09-29

Падзяка дырэктара Інстытута гісторыі НАН аб’яўлена старшыні райвыканкама Сяргею Абіралу і старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціне Рандарэвіч, а таксама начальніку аддзела культуры райвыканкама Вользе Сушко, доктару гістарычных навук, прафесару Мікалаю Печаню, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Вользе Калбасіч, настаўніку гісторыі СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч Але Хацяновіч, настаўніку гісторыі Сітцаўскай СШ Тамары Каляга, настаўніку фізікі Крулеўшчынскай СШ імя І.П. Ціткова Наталлі Рандарэвіч, дырэктару Бягомльскага музея народнай славы Мікалаю Трахініну, загадчыку Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П. Панчанкі Вользе Батура, бібліятэкару Парплішчанскай сельскай бібліятэкі Святлане Атрахімовіч.

А кульмінацыяй урачыстасці стала заключэнне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам гісторыі НАН Беларусі i Докшыцкім райвыканкамам. Яго падпісалі Валянціна Рандарэвіч i Аляксандр Доўнар.

IMG_4432

Выступленні навукоўцаў прагучалі не толькі на пленарным пасяджэнні, але і на пасяджэннях секцый, якія прайшлі на базе СШ № l г. Докшыцы імя І.С. Палявога, і падчас круглага стала “Ахова і папулярызацыя культурнай спадчыны Докшыцкага краю”, арганізаванага на базе Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага.

Даклады тычыліся вынікаў даследавання археалагічнага комплексу “Бірулі”, асаблівасцей планіроўкі і забудовы Докшыц у канцы ХVIII–ХIХ стст., гісторыі ў часы польскай акупацыі (1919–1920), мемарыялізацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, эвалюцыі дзяржаўнага ўліку ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст., курганных могільнікаў, фальклорнай спадчыны, паходжання прозвішчаў жыхароў нашага раёна і шматлікіх іншых тэм. Шчыра кажучы, уся прапанаваная інфармацыя – сапраўдны скарб для краязнаўства Докшыччыны. Адметна, што сярод дакладчыкаў былі і нашы землякі – напрыклад, навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі, магістр гістарычных навук Ганна Крумплеўская (Шарох), выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя Генадзь Логін, краязнаўца Юрый Згірскі. А самая галоўная каштоўнасць форуму заключаецца ў тым, што ў будучым па выступленнях даследчыкаў будзе выдадзены зборнік пра Докшыцкі край!

IMG_4473 IMG_4478 IMG_4486 IMG_4489 IMG_4493 IMG_4495

Пры падвядзенні вынікаў работы Аляксандр Доўнар і галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак адзначылі высокі ўзровень канферэнцыі: як па змесце, так і па арганізацыі. Удзельнікі выказалі вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву Докшыччыны за ўзаемадзеянне і падтрымку.

IMG_4202 IMG_4209 м IMG_4220 IMG_4223 IMG_4230

Сяргей Азаронак, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь:
– Цудоўна, што Інстытут гісторыі Акадэміі навук праводзіць такія сур’ёзныя мерапрыемствы ў рэгіёнах. Таму што навука – праўдзівая, без фальсіфікацый – аб’ядноўваецца з творчым патэнцыялам раёнаў і ад гэтага аказвае яшчэ больш моцнае ўздзеянне на насельніцтва. Сімвалічна, што на канферэнцыі працуе музей гісторыі Узброеных Сіл. Войны неаднойчы руйнавалі тэрыторыю Беларусі, у тым ліку Докшыцкага раёна. Нягледзячы на гэта, наш народ захаваў сваю самаідэнтычнасць. Мы павінны памятаць, што беларусы – нашчадкі Перамогі. Трэба берагчы гісторыю – з гэтай мэтай і арганізоўваюцца падобныя форумы.

Мікалай Трахінін, дырэктар Бягомльскага музея народнай славы:
Набыткі навукова-практычнай канферэнцыі «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» дарагога варты. Даследаванні навукоўцаў будуць шырока выкарыстоўвацца ва ўстановах адукацыі, бібліятэках, музеях, СМІ. Прыемна ўсведамляць, што Інстытут гісторыі ўдзяліў пільную ўвагу нашаму раёну – разгледжаны пытанні па гісторыі Докшыччыны ад старажытнасці да сучаснасці. Адпаведны зборнік, які выйдзе ў друк у хуткім часе, стане каштоўным экспанатам і ў нашым музеі.

IMG_4458

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара і Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *