Может ли работодатель удерживать часть зарплаты за неиспользованные дни отпуска?
Ці можа наймальнік утрымаць у мяне зарплату за неадпрацаваныя адпускныя дні? Звальняюся па пагадненні бакоў, але мне паведамілі, што ўтрымаюць зарплату за неадпрацаваныя ў працоўным годзе 6 дзён працоўнага водпуску, які я ўжо выкарыстала.
Марына, г. Докшыцы.
Адказвае загадчыца юрыдычнай кансультацыі Докшыцкага раёна Святлана Шышла:
– Згодна з арт. 107 Працоўнага кодэкса, утрыманне з заработнай платы можа рабіцца пры звальненні да заканчэння працоўнага года, за які ўжо выкарыстаны працоўны водпуск. Але ўтрыманне не праводзіцца, калі працоўны дагавор спыняецца па пагадненні бакоў. Такім чынам, у дадзенай сітуацыі грошы за неадпрацаваныя дні працоўнага года не ўтрымліваюцца.

